Створаны інструмент для ацэнкі якасці работы дзяржаўных арганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву - Партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый (качество-услуг.бел)

У мэтах забеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь празрыстага і аб'ектыўнага механізму ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, і адміністрацыйных працэдур Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе грамадзянам скарыстацца магчымасцямі Партала рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый.

У Баку прайшоў чацвёрты Беларуска-Азербайджанскі бізнес-форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях

5 снежня ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) прайшоў чацвёрты Беларуска-Азербайджанскі бізнес-форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.

Прывітанне Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульгана ўдзельнікам форуму зачытаў Сяргей Жарнасек, начальнік упраўлення ААЦ пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што форум з'яўляецца эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай, на якой можна абмеркаваць актуальныя пытанні, сумесна выпрацаваць стратэгічныя рашэнні і вызначыць актуальныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва.

Прадстаўнікі Мінсувязі і РУП «Белпошта» прымаюць удзел у Другім рэгіянальным семінары для краін Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі

4-5 снежня 2018 года ў г. Мінску праходзіць Другі семінар па праекце Сусветнага паштовага саюза па падрыхтоўцы і стварэнню калідораў абмену Postransfer на аснове сеткавай платформы ў краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Семінар арганізаваны ў рамках падрыхтаванага Міжнародным бюро СПС рэгіянальнага праекта СПС па развіццю і ўдасканаленню паслуг электронных плацяжоў і ўкараненню гандлёвага знака СПС у краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі на 2017-2020 гады.

Дакументы аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сувязі падпісаныя ў рамках 4-га Беларуска-Азербайджанскага бізнес-форуму

5 снежня ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) пачаў працу чацвёрты Беларуска-Азербайджанскі бізнес-форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.

Праца форуму пачалася з падпісання дакументаў, якія сведчаць аб узаемным жаданні пашыраць партнёрства ў галіне сувязі:

Урачыстая цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі «100 гадоў фінансавай службе Беларусі»

Сёння, 5 снежня, у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі «100 гадоў фінансавай службе Беларусі».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
 - першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Селіверстаў Юрый Міхайлавіч;
 - першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч.

Адміністрацыя сувязі Беларусі прымае ўдзел у Сусветным семінары МСЭ па радыёсувязі

Сусветны семінар МСЭ па радыёсувязі праводзіцца з 3 па 7 снежня 2018 года ў г. Жэнева (Швейцарыя). У працы семінара прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, РУП «БелДІЭ» і ААТ «Гіпрасувязь».

Пачала працу 24-я Азербайджанская міжнародная выстава і канферэнцыя Bakutel 2018

4 снежня ў г. Баку адбылося ўрачыстае адкрыццё 24-й Азербайджанскай міжнароднай выставы і канферэнцыі «Тэлекамунікацыі, інавацыі і высокія тэхналогіі» Bakutel 2018. Актыўны ўдзел у працы Bakutel 2018. прымае дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь прадстаўлены пад агульнай канцэпцыяй «Беларусь - IT-краіна». У рамках аб'яднанай экспазіцыі свае магчымасці прадстаўляюць 9 беларускіх кампаній.

У г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) адбылося 54-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў АС РСС

3 снежня 2018 года ў г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) адбылося 54-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў Адміністрацыі сувязі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (АС РСС), у якім прыняў удзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.

У адпаведнасці з зацверджаным у пачатку пасяджэння парадкам дня быў разгледжаны шэраг пытанняў. У прыватнасці, прааналізаваны вынікі работы дэлегацый АС РСС на Паўнамоцнай канферэнцыі МСЭ 2018 года, разгледжаны актуальныя пытанні лічбавага развіцця ў краінах РСС і інш.

Рэспубліка Беларусь прадставіць нацыянальны стэнд на міжнароднай выставе Bakutel 2018.

З 4 па 7 снежня ў г. Баку пройдзе 24-я Азербайджанская міжнародная выстава і канферэнцыя «Тэлекамунікацыі, Інавацыі і Высокія Тэхналогіі» Bakutel 2018. Чакаецца, што ў гэтым годзе выстава збярэ больш за 200 кампаній з 20 краін.

Актыўны ўдзел у працы Bakutel 2018 прыме дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.