Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у Другой сесіі Падрыхтоўчага сходу да канферэнцыі 2019 года 18 лютага 2019 года ў штаб-кватэры Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) у г. Жэневе (Швейцарыя) пачала сваю працу другая сесія Падрыхтоўчага сходу (ПСК19-2) да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года (ВКР-19), якая будзе доўжыцца да 28 лютага . Ад Рэспублікі Беларусь у працы сходу прымаюць удзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь» і РУП «БелДІЭ». Асноўнай задачай ПСК19-2 з'яўляецца падрыхтоўка Справаздачы, у якой абагульнены вынікі трохгадовай працы Сектара радыёсувязі МСЭ па пунктах парадку дня ВКР-19. Read more about Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у Другой сесіі Падрыхтоўчага сходу да канферэнцыі 2019 года PDF
Глава ведамства здзейсніў рабочую паездку ў Полацк Сёння, 15 лютага, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган здзейсніў рабочую паездку ў г. Полацк. Кіраўнік Мінсувязі прыняў удзел у пасяджэнні Полацкага раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Полацкага раёна, выкананні бюджэту ў 2018 годзе і задачах на 2019 г.. Пасля заканчэння пасяджэння Канстанцін Шульган правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Полацкім РВК з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі". Read more about Глава ведамства здзейсніў рабочую паездку ў Полацк PDF
Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 16 лютага 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»: першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06 ; намеснікам генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і знешніх сувязях РУП «Белтэлекам» Базанавым Аляксандрам Віктаравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77 ; Read more about Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
Прайшло другое пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019" 13 лютага 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанціна Канстанцінавіча прайшло другое пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, сфармавіранага для падрыхтоўкі і правядзення XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019". Read more about Прайшло другое пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019" PDF
13 лютага адзначаецца Сусветны дзень радыё Упершыню Сусветны дзень радыё адзначылі ў 2012 годзе, а рашэнне аб яго правядзенні ЮНЕСКА прыняла ў 2011-м. Дата правядзення выбрана не выпадкова - менавіта 13 лютага 1946 года ўпершыню выйшла ў эфір «Радыё ААН», якое размяшчалася ў штаб-кватэры Арганізацыі аб'яднаных нацый. Асноўная ідэя свята - аддаць належнае радыё як сродку сувязі, умацаваць міжнароднае супрацоўніцтва радыёвяшчальных кампаній, а таксама спрыяць пашырэнню доступу да інфармацыі і свабодзе выказвання меркаванняў на хвалях радыё. Read more about 13 лютага адзначаецца Сусветны дзень радыё PDF
Памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Дызайн спецштэмпеля Яўгеніі Бядонік. Read more about Памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана PDF
15 лютага Міністр правядзе выязны прыём у Полацкім РВК 15 лютага 2019 года ад 12.00 да 13.00 Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Полацкім раённым выканаўчым камітэце з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: (8-0214) 42 22 25. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: (8-0214) 42 87 20. Месца правядзення прыёму: Віцебская вобл, г. Полацк, вул. Талстога, д.6. Read more about 15 лютага Міністр правядзе выязны прыём у Полацкім РВК PDF
Каманда Мінсувязі прыняла ўдзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве «Мінская лыжня - 2019» 9 лютага 2019 года адбылося спартыўна-масавае мерапрыемства "Мінская лыжня - 2019" у рамках штогадовага рэспубліканскага зімовага спартыўна-масавага спаборніцтва «Беларуская лыжня». Свята праводзіцца з мэтай прыцягнення грамадзян да заняткаў фізічнай культурай і спортам, прапаганды здаровага ладу жыцця, развіцця і папулярызацыі зімовых відаў спорту. Read more about Каманда Мінсувязі прыняла ўдзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве «Мінская лыжня - 2019» PDF
Оптавалакно правядуць да кожнага спажыўца, а на дадзенай платформе можна развіваць паслугі і для бізнесу Доля ад лічбавай эканомікі ў ВУП краіны да 2025 годзе можа вырасці ўдвая і скласці не менш за 10 працэнтаў. Гэта паведамілі сёння на калегіі Мінсувязі. Створаны прававыя механізмы, галоўны з якіх Дэкрэт № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Сёння ўсе галіны паступова пераходзяць на новы ўзровень развіцця. У гэтым годзе цалкам закрыюць і пытанне з інфраструктурай. Оптавалакно правядуць да кожнага спажыўца, а на дадзенай платформе можна развіваць паслугі і для бізнесу. Аб трансфармацыі ўсіх галін і першым ID-пашпарце - падрабязней Святлана Лук'янюк. Read more about Оптавалакно правядуць да кожнага спажыўца, а на дадзенай платформе можна развіваць паслугі і для бізнесу PDF
Адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 7 лютага 2019 года адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў фармаце відэаканферэнцыі да абласных і раённых студый. Read more about Адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі PDF