ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" - адзінае прамысловае прадпрыемства, якое ўваходзіць у сістэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства вырабляе абсталяванне правадной электрасувязі для патрэб эканомікі краіны, а таксама шырокі асартымент спажывецкіх тавараў. Адміністрацыйны корпус знаходзіцца ў Мінску па адрасе вул. П.Броўкі, 18. Сучасныя тэхналагічная і канструктарская база, механазборачная, гальванафарбавальная і інструментальная вытворчасці, наяўнасць абсталявання для ліцця пластмас і прэсавага абсталявання, дазваляе рэалізаваць поўны цыкл вытворчасці ад распрацоўкі да выпуску вырабу пад строгім кантролем высокакваліфікаванага персаналу нашага прадпрыемства. На ААТ "Прамсувязь" больш за 10 гадоў укаранёна і дзейнічае сістэма якасці стандарту ISO 9001, больш за 5 гадоў дзейнічае сістэма аховы навакольнага асяроддзя стандарту ISO 14001, што дазваляе выпускаць прадукцыю высокага ўзроўню якасці. Аб кампаніі PDF