Задачы і функцыі гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белсаюздрук»

Асноўная задача РУП «Белсаюздрук» – рэалізацыя шырокага асартыменту перыядычных выданняў, кніжнай прадукцыі, канцылярскіх прылад, мастацкіх і навучальных кніг, папярова-белавой прадукцыі, сувеніраў, тавараў паўсядзённага попыту, а таксама аказанне паслугі прыёму індывідуальнай і ведамаснай падпіскі ад насельніцтва.

РУП «Белсаюздрук» — найбуйнейшы распаўсюднік друкаванай прэсы краіны, найважнейшай функцыяй якога з'яўляецца ажыццяўленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.