Задачы і функцыі Дзяржаўнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ»

Дзяржаўнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ» (Дяржаўнае прадпрыемства«БелДІЭ») з'яўляецца радыёчастотным органам і органам дзяржаўнага нагляду за электрасувяззю, таму асноўнымі задачамi і функцыямі з'яўляецца забеспячэнне аховы радыёчастотнага спектру і яго эфектыўнага выкарыстання, назіранне за станам радыёчастотнага спектру і ацэнка яго занятасці; правядзенне мерапрыемстваў па міжнароднай прававой абароне радыёчастотных прысваенняў Рэспублікі Беларусь, выкананне задач па функцыянаванні нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, асобных функцый працоўнага апарата Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах і асобных функцый падведамнага адміністратара даходаў бюджэту.

У сваёй дзейнасці прадпрыемства імкнецца забяспечыць высокі ўзровень сэрвісу і якасць аказваемых паслуг, максімальнае задавальненне попыту, мінімізацыю выдаткаў і затрат за кошт высокай прадукцыйнасці працы, аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і аптымальнага выкарыстання фінансавых рэсурсаў.

Функцыі і задачы на сайце