Задачы і функцыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта"

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта" (РУП "Белпошта") з'яўляецца Нацыянальным аператарам паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь. Галоўныя мэты кампаніі – павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці паслуг, забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага развіцця, рост дабрабыту працоўнага калектыва. Дэвіз кампаніі: "Шпаркасць, надзейнасць, даступнасць!".

РУП "Белпошта" застаецца лідэрам айчыннага рынку паслуг паштовай сувязі, рэалізуе сацыяльныя функцыі па частаце дастаўкі пошты:

  • у раёнах, у тым ліку аграгарадках, 1 раз у дзень не менш як 5 дзён у тыдзень;
  • у абласных цэнтрах – 1–2 разы на дзень 6 дзён у тыдзень. Штодня больш за 17 000 паштовых работнікаў падаюць паштовыя, кур'ерскія, фінансавыя, банкаўскія, страхавыя і іншыя паслугі. Транспартна-лагістычная сістэма (каля 1 600 аўтамабіляў, 1 200+ паштовых маршрутаў агульнай працягласцю каля 171 000 км) і шырокая сетка аб'ектаў паштовай сувязі (2 800+) дазваляюць РУП "Белпошта" забяспечваць перасылку паштовых адпраўленняў у любую кропку Рэспублікі Беларусь і па ўсім свеце.

Сёння РУП "Белпошта" – гэта ўніверсальны правайдэр шырокага спектру паслуг (паштовыя, банкаўскія, страхавыя і інш.), камунікатар дзяржавы, бізнесу і насельніцтва.

Стратэгічныя задачы кампаніі – развіццё электроннага гандлю, дыстанцыйных сэрвісаў і кур'ерскіх паслуг, удасканаленне паштова-лагістычнай інфраструктуры, цыфравізацыя кіраўніцкіх і вытворчых працэсаў.