Упершыню Сусветны дзень радыё адзначылі толькі ў 2012 годзе, а рашэнне аб яго правядзенні ЮНЕСКА прыняла ў 2011-м. Дата правядзення выбрана не выпадковая - менавіта 13 лютага 1946 года ўпершыню выйшла ў эфір «Радыё ААН», станцыя якога размяшчалася ў штаб-кватэры Арганізацыі аб'яднаных нацый.
Асноўная ідэя свята - аддаць належнае радыё як сродку сувязі, умацаваць міжнароднае супрацоўніцтва радыёвяшчальных кампаній, а таксама спрыяць як буйным СМІ, так і мясцовым радыёстанцыям у пашырэнні доступу да інфармацыі і свабодзе выказвання меркаванняў на хвалях радыё.