РУП «Белпошта» праводзіць конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру
Беларуская пошта запрашае прыняць удзел у конкурсным адборы сачынення ад Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў 54-м Міжнародным маладзёжным конкурсе твораў эпісталярнага жанру ў 2025 годзе, арганізаваным Сусветным паштовым саюзам.
Тэма конкурсу: «Уявіце, што Вы - акіян. Напішыце каму-небудзь ліст, у якім растлумачце, чаму і як людзі павінны клапаціцца пра Вас».