Белпошта" правядзе акцыю да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня Рэспубліка Беларусь адзначае знамянальнае, галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Штогод ён нагадвае народу пра тое, якой цаной нашым прадзедам дасталася свабода і незалежнасць краіны.
Давайце пажадаем адзін аднаму міру, дабра і поспехаў у справах на карысць Айчыны!
Умовы акцыі: 28 чэрвеня і 3 ліпеня «Белпошта» даставіць бясплатна па Беларусі простыя паштовыя карткі, набытыя ўдзельнікамі акцыі ў месцах правядзення.