20 сакавіка намеснік міністра Рабава Г.М. правядзе выязны прыём у г. Чашнікі

20 сакавіка 2020 года з 11.30 да 12.30 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рабава Ганна Мікалаеўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Чашніцкім участку электрасувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне 8 02133 6 01 66

Папярэдні запіс па тэлефоне 8 02133 4 12 50.

Месца правядзення прыёму: г.Чашнікі, вул. Ленінская, 7, кабінет 2.4.

Абаненты МТС у роўмінгу могуць бясплатна тэлефанаваць на гарачыя лініі беларускіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой

МЗС і МТС аб'ядноўваюць намаганні па інфармаванні беларусаў за мяжой: мы далі абанентам, якія знаходзяцца ў роўмінгу, магчымасць бясплатна тэлефанаваць на гарачыя лініі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой.

Беларуская пошта часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленняў ва ўсе краіны, за выключэннем Ганконга, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі

Беларуская пошта часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленняў ва ўсе краіны, за выключэннем Ганконга, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі

Паважаныя кліенты РУП "Белпошта"!

Звяртаем увагу на тое, што ў сувязі з абвешчанай пандэміяй каронавіруса (SARS / CoV-19) ва ўсім свеце авіякампаніі, якія ажыццяўляюць перавозку пошты з Рэспублікі Беларусь, з-за ўзмацнення жорсткасці глабальных мер, накіраваных на стрымліванне распаўсюджвання каронавіруса і забеспячэнне бяспекі пасажыраў падчас палёту, пастаянна карэктуюць і скарачаюць авіярэйсы ў розныя краіны.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 21 сакавiка 2020 года, з 9.00 да 12.00 «прамыя тэлефонныя лініі» правядуць:

Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Несцяровіч Сяргей Анатольевіч па тэлефоне +375 (17) 287-87-06;

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромша Сяргей Валер'евіч па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта» Патапенка Сяргей Аляксандравіч па тэлефоне +375 (17) 293 55 48.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з 16 сакавіка па 6 красавіка 2020 года вывучае дзейнасць па забеспячэнні паслугамі паштовай і электрасувязі на тэрыторыі рэспублікі праз запаўненне анкеты на партале рэйтынгавай ацэнкі

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з 16 сакавіка па 6 красавіка 2020 гады вывучае дзейнасць па забеспячэнні паслугамі паштовай і электрасувязі на тэрыторыі рэспублікі.

Грамадзяне могуць ацаніць якасць абслугоўвання арганізацыямі, якія аказваюць паслугі паштовай і электрасувязі, праз запаўненне анкеты на партале рэйтынгавай ацэнкі па адрасе: качество-услуг.бел (сфера жизнедеятельности – Телекоммуникации и почтовые услуги), выбраўшы са спісу аператара сувязі, паслугамі якога карыстаюцца.

Створаны аргкамітэт для падрыхтоўкі і правядзення ТІБО-2020

     

        6 сакавіка 2020 Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас         падпісаў распараджэнне № 88р, згодна з якім ствараецца         арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення 18-22 мая 2020 г. у         г.

Вызначаны тры лепшых выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь 2019 года

Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» з 20 студзеня по 20 лютага 2020 году праводзіў конкурс “Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2019 года".

На конкурс дасланы 1 132 анкеты. Па выніках падліку вызначаны тры лепшых выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь 2019 года:

1-е месца. Марка № 1322
Лепшым паштовым выпускам прызнана паштовая марка «З Новым годам!».

2-е месца. Блок № 140
Паштовы блок «1000 гадоў з часу першай пісьмовай згадкі Брэста».

Форум МСЭ «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі» прайшоў у Мінску

З 3 па 5 сакавіка 2020 года Мінску прайшоў форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі», арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» і пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Практычны вопыт і шляхі пабудовы разумнага горада на форуме прадставілі спікеры з Расіі, Украіны, Арменіі і Азербайджана, а таксама эксперты праектаў Green Cities Project, ПРААН (Беларусь).

У "Вялікім камені" падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі

У "Вялікім камені" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі па развіцці тэхналогій 5G на тэрыторыі індустрыяльнага парку, а таксама іншых напрамкаў узаемадзеяння ў галіне электра - і паштовай сувязі.
< br> Падчас урачыстай цырымоніі падпісанняпершы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Несцяровіч адзначыў бесперапыннае развіццё парку: