Сёння, 14 лютага, Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «100-годдзе ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь»

14 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «100-годдзе ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь».

 Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Галоўным кіраваннем камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь.

У аснове маркі і спецштэмпеля - эмблема ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, на канверце «Першы дзень» - памятны знак да 100-годдзя ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.

Шэдко Д.Г. прымае ўдзел у Канферэнцыі 2018 года па пытаннях развіцця тэхналогіі FTTH

Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко прымае ўдзел у канферэнцыі 2018 года па пытаннях развіцця праваднога шырокапалоснага доступу FTTH, якая адбываецца ў перыяд з 13 па 15 лютага ў г.Валенсія, Каралеўства Іспанія.
Сёння ў ходзе канферэнцыі Дзмітрый Шэдко выступіў з дакладам аб развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку ў частцы інфраструктуры шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт.

13 лютага адзначаецца Сусветны дзень радыё

Упершыню Сусветны дзень радыё адзначылі ў 2012 годзе, а рашэнне аб яго правядзенні ЮНЕСКА прыняла ў 2011-м. Дата правядзення выбрана не выпадкова - менавіта 13 лютага 1946 года ўпершыню выйшла ў эфір «Радыё ААН», станцыя якога размяшчалася ў штаб-кватэры Арганізацыі аб'яднаных нацый.

Асноўная ідэя свята - аддаць належнае радыё як сродку сувязі, умацаваць міжнароднае супрацоўніцтва радыёвяшчальных кампаній, а таксама садзейнічаць як буйным СМІ, так і мясцовым радыёстанцыям у пашырэнні доступу да інфармацыі і свабодзе выказвання меркаванняў на хвалях радыё.

Сёння адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінсувязі

13 лютага 2018 г. пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкова С.П. адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках пасяжджэння разгледжаны пытанні аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства па пытаннях будаўніцтва аб'ектаў інжынернай структуры ў шматкватэрных жылых дамах і заслухана інфармацыя аб крытэрыях ацэнкі ступені рызыкі ў мэтах адбору правяраемых суб'ектаў для правядзення выбарачнай праверкі.

Да ўвагі аператараў паштовай дзейнасці і дзейнасці ў галіне тэлекамунікацый

Па ўзгадненні з Міжведамасным саветам па дзяржаўнай статыстыцы (пратакол пасяджэння Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы ад 22 жніўня 2017 г. № 1пр) з 1 студзеня 2018 г. загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 10.11.2017 № 357 зацверджаны Пералік форм ведамаснай справаздачнасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на 2018 год, устаноўлены формы ведамаснай справаздачнасці і ўказанні па іх запаўненні на 2018 год.

Другое пасяджэнне аргкамітэта Міжнароднага Форуму ТІБО 2018. прайшло ў Мінсувязі

Сёння, 8 лютага, у Мінсувязі пад кіраўніцтвам старшыні аргкамітэта - намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калініна Анатоля Мікалаевіча прайшло другое пасяджэнне арганізацыйнага камітэта для падрыхтоўкі і правядзення XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO 2018..

Па суботах у Мінсувязі працягвае працаваць "прамая" тэлефонная лінія

10 лютага 2018 года з 9.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія з першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне 8 (017) 287 87 06.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы

9 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане»

9 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане».

Дызайн А.Мядзведзь.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

7 лютага міністр сувязі інфарматызацыі Папкоў С.П. правядзе асабісты прыём у міністэрстве з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініяй"

7 лютага з 8.00 да 13.00 Міністр сувязі інфарматызацыі Папкоў С. П. правядзе асабісты прыём у міністэрстве. Адначасова з 10.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія па тэлефоне +375 (17) 287 88 89.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца па адрасе г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, першы паверх - пакой прыёму грамадзян, уваход з боку вул. Валадарскага.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую" тэлефонную лінію неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і / ці працы / вучобы.