Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Беларускі лён»

23 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Беларускі лён».

Дызайн Алены Мядзведзь. Фота Аршанскага льнокамбіната, Алены і Вольгі Мядзведзь.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Аршанскім льнокамбінатам.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100-годдзе Міжнароднай федэрацыі філатэліі»

18 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку "100-годдзе Міжнароднай федэрацыі філатэліі".

Дызайн Я. Бядонік.

Марка друкавалася ў РУП "Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна".

Міжнародная федэрацыя філатэліі заснавана 18 чэрвеня 1926 года ў Парыжы (з фр. Fédération Internationale de Philatélie, скарочана – FIP).

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100-годдзе Міжнароднай федэрацыі філатэліі»

18 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку "100-годдзе Міжнароднай федэрацыі філатэліі".

Дызайн Я. Бядонік.

Марка друкавалася ў РУП "Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна".

Міжнародная федэрацыя філатэліі заснавана 18 чэрвеня 1926 года ў Парыжы (з фр. Fédération Internationale de Philatélie, скарочана – FIP).

Мінсувязі і Беларусі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва»

15 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва».

Дызайн М. Крэзо.

У Беларусі ўводзіцца ліміт запазычанасці на балансах абанентаў сотавай сувязі

Новаўвядзенні аб замацаванні абавязку аператараў электрасувязі не дапускаць на асабовым рахунку абанента запазычанасці звыш 5 базавых велічынь (225 рублёў) уступаюць у сілу з 7 чэрвеня 2026 года.

Гэта дазволіць у тым ліку выключыць ненаўмыснае ўзнікненне ў абанента значных сум запазычанасці ў міжнародным роўмінгу.

Калі ліміт у 5 базавых велічынь па нейкіх прычынах нязручны, тады, напрыклад, перад паездкай за мяжу абанент можа звярнуцца ў офіс аператара і напісаць заяву на змяненне парогу.

НАВIНЫ ФIЛАТЭЛII

12 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Спадчына прападобнай Еўфрасінні Полацкай».

Дызайн А. Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

У 2026 годзе адзначаецца 865-годдзе стварэння Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

🔐 Абарона дзяцей у лічбавым асяроддзі: Беларусь аб’ядноўвае намаганні з міжнароднымі партнёрамі

Сёння ў Мінску праходзіць Круглы стол, прысвечаны стварэнню бяспечнай лічбавай прасторы для падрастаючага пакалення. 

🎯 Тэма: Абарона дзяцей у лічбавым асяроддзі:  аб’ядноўваючы намаганні дзяржавы, бізнесу і міжнародных арганізацый 

Мерапрыемства накіравана на кансалідацыю рэсурсаў і экспертызы для супрацьдзеяння лічбавым пагрозам і фарміравання камфортнага анлайн-асяроддзя для развіцця дзяцей. 

НАВІНЫ ФІЛАТЭЛІІ | Небяспечныя жывёлы

20 мая 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Небяспечныя жывёлы».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

На марках прадстаўлены: шэршань звычайны, тарантул паўднёварускі, клешч сабачы, гадзюка звычайная.

Лічбавізацыя — гэта не проста тэхналогіі, гэта новыя магчымасці для ўсіх

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган рэгулятар забяспечвае паўнацэннае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбнасцей дзяржавы, бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.

23 красавіка - Міжнародны дзень Дзяўчыны ў ІКТ

🌐Паважаныя дзяўчыны, усе, хто звязвае сваю будучыню з інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі!

🇧🇾Віншуем вас з Міжнародным днём «Дзяўчыны ў ІКТ», які штогод адзначаецца ў чацвёрты чацвер красавіка. Ініцыятыва Міжнароднага саюза электрасувязі, якая адзначаецца з 2011 года, даўно выйшла за рамкі каляндарнай даты.

У гэтым годзе свята адзначаецца 23 красавіка і праходзіць пад дэвізам: «Штучны інтэлект для развіцця: дзяўчыны фарміруюць лічбавую будучыню».