Мінсувязі сумесна з арганізацыямі сувязі забяспечваюць усебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбаў дзяржавы бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг Па стане на 1 ліпеня 2022 г. ліцэнзію ў галіне электрасувязі мае 186 аператараў электрасувязі. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган рэгулятар забяспечвае паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення нарастальных патрэбаў дзяржавы бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі. Read more about Мінсувязі сумесна з арганізацыямі сувязі забяспечваюць усебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбаў дзяржавы бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг PDF
17 жніўня 2022 года выпускаецца ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства» 17 жніўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Мастак Т. Дольская. Дызайн М. Віткоўскай. Read more about 17 жніўня 2022 года выпускаецца ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства» PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Будаўнік» на тэму «Прафесіі» з серыі «Дзіцячая філатэлія» 11 жніўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Будаўнік» на тэму «Прафесіі» з серыі «Дзіцячая філатэлія». Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтавана картка для картмаксімума. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Будаўнік» на тэму «Прафесіі» з серыі «Дзіцячая філатэлія» PDF
Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за чатыры тысячы аб'ектаў паштовай сувязі У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёму падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 31 аператар паштовай сувязі, з іх 24 - на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 7 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі. Read more about Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за чатыры тысячы аб'ектаў паштовай сувязі PDF
14 ліпеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе органаў фінансавых расследаванняў Беларусі» 5 жніўня 1992 года пачынаюць свой гістарычны адлік органы фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь. Прайшоўшы сур'ёзны шлях рэфармавання і пераўтварэнняў даўжынёю ў 30 гадоў, яны занялі дастойнае месца ў сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы і сёння закліканы абараняць эканамічныя інтарэсы суверэннай і незалежнай Беларусі. З пакалення ў пакаленне перадаецца важнейшая традыцыя для работнікаў органаў фінансавых расследаванняў – несці службу, будучы адданымі сваёй справе і вернымі абранаму арыенціру «Айчына. Гонар. Прафесіяналізм». Read more about 14 ліпеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе органаў фінансавых расследаванняў Беларусі» PDF
7 чэрвеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай» Дызайн С.Цырулік. Read more about 7 чэрвеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай» PDF
7 чэрвеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй». Дызайн А.Мядзведзь. Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй усталяваны 25 чэрвеня 1992 года. Сёння беларуска-расійскія адносіны маюць стратэгічны характар. Краіны эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і навукова-тэхнічнай сферах. Рэалізуюцца шматлікія саюзныя праграмы і мерапрыемствы. Бакі актыўна супрацоўнічаюць у межах інтэграцыйных аб'яднанняў. Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Read more about 7 чэрвеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй». PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Ядавітыя грыбы» 1 чэрвеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Ядавітыя грыбы». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Віткоўскай. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Ядавітыя грыбы» PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне пяць паштовых марак на тэму «Дзятлападобныя» з серыі «Птушкі Беларусі» 24 мая 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне пяць паштовых марак на тэму «Дзятлападобныя» з серыі «Птушкі Беларусі». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне пяць паштовых марак на тэму «Дзятлападобныя» з серыі «Птушкі Беларусі» PDF
Мінісувязі выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Службовыя сабакі пагранічнай службы Беларусі» 20 мая 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Службовыя сабакі пагранічнай службы Беларусі». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн М. Віткоўскай. Read more about Мінісувязі выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Службовыя сабакі пагранічнай службы Беларусі» PDF