Міністр прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, у сярэдняй школе №2 г.Дзяржынска
1 верасня Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў, у сярэдняй школе №2 г. Дзяржынска.
Сёння за парты сядуць звыш 1 млн. вучняў, у тым ліку 114 тысяч першаклашак. Усяго ў новым навучальным годзе будуць працаваць 2990 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Міністр сувязі і інфарматызацыі павіншаваў усіх прысутных з пачаткам навучальнага года.