Сусветная канферэнцыя радыёсувязі 2019 - прамежкавыя вынікі
Сусветная канферэнцыя радыёсувязі 2019 года Міжнароднага саюза электрасувязі (СКР-19) працягвае сваю працу ў г.Шарм-эль-Шэйх, Егіпет. Асноўная праца СКР-19 па выпрацоўцы ўзгодненых рашэнняў канферэнцыі праводзіцца ў камітэтах, якія разглядаюць пытанні наземных і касмічных радыёслужбаў, а таксама фармуюць праект парадку дня СКР, правядзенне якіх плануецца ў 2023 і 2027 гадах.