Wi-Fi у пасажырскіх цягніках
Аператарамі сотавай рухомай электрасувязі сумесна з Беларускай чыгункай праводзіцца комплекс арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваны на паляпшэнне якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі ўздоўж асноўных чыгуначных шляхоў. Асаблівая ўвага нададзена забеспячэнню доступу ў сетку Інтэрнэт унутры рухомых саставаў па тэхналогіі Wi-Fi.
Указаны комплекс мерапрыемстваў прадугледжвае дадатковае будаўніцтва 36 базавых станцый сотавай рухомай электрасувязі УП «Велком» і 127 базавых станцый СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».