На «Еўразійскім тыдні» абвесцяць пераможцаў Міжнароднага конкурсу інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» 22 кастрычніка 2018 года ў сталіцы Арменіі Ерэване адбудзецца фінал конкурсу інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Фінал пройдзе ў рамках міжнароднага форуму «Еўразійскі тыдзень». Read more about На «Еўразійскім тыдні» абвесцяць пераможцаў Міжнароднага конкурсу інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» PDF
Выпушчаны ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. І.Басаў» з серы і Жывапіс» 21 верасня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. І.Басаў» з серыі «Жывапіс», тыраж якога складае 20 тысяч. Дызайн канверта і спецштэмпеля Марыны Віткоўскай. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 9 кастрычніка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16). Марка. Жывапіс. Ізраіль Басаў. Аўтапартрэт. Папера, туш. 1960 (на бел. мове, рэпрадукцыя твора І. М. Басава «Аўтапартрэт» (папера, туш, 1960). Read more about Выпушчаны ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. І.Басаў» з серы і Жывапіс» PDF
У суботу, 22 верасня намеснік Міністра Гардзеенка Н.М. правядзе «прамую тэлефонную лінію» Суботняя «прамая тэлефонная лінія» будзе праведзена намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталляй Міхайлаўнай з 9.00 да 12.00 22 верасня 2018 г., тэл. 375 (17) 287-87-06. Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы. Read more about У суботу, 22 верасня намеснік Міністра Гардзеенка Н.М. правядзе «прамую тэлефонную лінію» PDF
Белпошта афіцыйна запустіла ў эксплуатацыю паштаматы РУП "Белпошта" афіцыйна запусціла ў эксплуатацыю паштаматы. Зараз атрымаць міжнародную пасылку можна без чэргаў у любы зручны час. Як карыстацца новымі прыладамі і ў чым плюсы для кліентаў, паказалі сёння ў адным з самых сучасных аддзяленняў пошты на пр.Пераможцаў, 123. Чытаць цалкам: http://www.belta.by Фота Аксаны Манчук Read more about Белпошта афіцыйна запустіла ў эксплуатацыю паштаматы PDF
Міжнародны форум «Нарматыўна-прававое рэгуляванне радыёчастотнага спектру і інфармацыйна-камунікацыйных сетак» З 18 па 19 верасня 2018 года ў г. Сочы, Расійская Федэрацыя, праходзіць XVIII Міжнародны форум «Нарматыўна-прававое рэгуляванне радыёчастотнага спектру і інфармацыйна-камунікацыйных сетак» спектр 2018. Штогадовы спецыялізаваны форум спектру з'яўляецца пляцоўкай для абмеркавання пытанняў і праблем, звязаных з размеркаваннем і выкарыстаннем радыёчастотнага спектру і рэгуляваннем прымянення інфармацыйна-камунікацыйных сетак. Read more about Міжнародны форум «Нарматыўна-прававое рэгуляванне радыёчастотнага спектру і інфармацыйна-камунікацыйных сетак» PDF
У горадзе Алматы пачалі сваю работу 2-я штогадовая Канферэнцыя па кіраванні спектрам для краін СНД і Рэгіянальны семінар МСЭ «Развіццё ШПД з прымяненнем тэхналогій 4G і 5G» У горадзе Алматы, Рэспубліка Казахстан, 17 верасня 2018 года пачалі сваю працу 2-я штогадовая Канферэнцыя па кіраванні спектрам для краін СНД і Рэгіянальны семінар Міжнароднага саюза электрасувязі «Развіццё ШПД з прымяненнем тэхналогій 4G і 5G», у працы якіх прымае ўдзел прадстаўнік Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Read more about У горадзе Алматы пачалі сваю работу 2-я штогадовая Канферэнцыя па кіраванні спектрам для краін СНД і Рэгіянальны семінар МСЭ «Развіццё ШПД з прымяненнем тэхналогій 4G і 5G» PDF
14 верасня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Гродна» з серыі «Гарады Беларусі» Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Дызайн Я.Бядонік. Гродна – адзін з найстаражытных гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Па сведчанні археалагічных даследаванняў горад узнік пад канец X ст. Афіцыйнай жа датай заснавання горада з"яўляецца 1128 год. Сучасны Гродна – абласны цэнтр рэспублікі, буйны прамысловы цэнтр Заходняй Беларусі, адзіны ў краіне горад, у якім межы і абрысы гістарычнага цэнтра захаваліся ў нязменным выглядзе. Read more about 14 верасня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Гродна» з серыі «Гарады Беларусі» PDF
Адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 120-годдзя Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску У камернай зале Вялікага тэатра Беларусі адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 120-годдзя Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску. У цырымоніі прынялі ўдзел: Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел; Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шэдко. Read more about Адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 120-годдзя Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску PDF
У суботу, 15 верасня, першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. правядзе «прамую тэлефонную лінію» Суботняя «прамая тэлефонная лінія» будзе праведзена першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам з 9.00 да 12.00 15 верасня 2018 г., тэл. 375 (17) 287-87-06. Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы. Read more about У суботу, 15 верасня, першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. правядзе «прамую тэлефонную лінію» PDF
Адбылася сустрэча з прадстаўнікамі экспертнай групы Сусветнага Банка па пытанні рэалізацыі ў Беларусі праектаў у сферы ІКТ Адбыўся візіт прадстаўнікоў экспертнай групы Сусветнага Банка па пытанні рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь праектаў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Адным з найважнейшых праектаў у гэтай сферы з'яўляецца праект тэхнічнай дапамогі па стварэнні Дарожнай карты Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю Рэспублікі Беларусь, які выконваецца спецыялістамі карэйскай кампаніі «KINY and Partners». Read more about Адбылася сустрэча з прадстаўнікамі экспертнай групы Сусветнага Банка па пытанні рэалізацыі ў Беларусі праектаў у сферы ІКТ PDF