У суботу, 28 красавіка, намеснік Міністра Рабава А.М. правядзе "прамую тэлефонную лінію»

Суботняя «памая тэлефонная лінія» будзе праведзена намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай з 9.00 да 12.00 28 красавіка 2018 г., тэл. 375 (17) 287-87 -06.

Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.

27 красавіка першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у г. Ваўкавыску

27 красавіка адбудзецца прыём грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях аказання паслуг электрасувязі ў Ваўкавыскім занальным вузле электрасувязі з 12.00 да 13.00. Прыём праводзіць першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзевіч Шэдко.
Адначасова будзе працаваць «прамая тэлефонная лінія» па тэлефоне 801512-4-12-50.
Папярэдні запіс па тэлефоне 801512-9-42-03.

Адрас: Ваўкавыскі ЗВЭС, г. Ваўкавыск, вул. Савецкая, 13А-1,

28 красавіка - Сусветны дзень аховы працы

Міжнароднай арганізацыяй працы ў гэтым годзе аб'яўлена тэма «Ахова працы: маладыя работнікі асабліва ўразлівыя».
Дадзеная тэма заклікана спрыяць таму, каб пераход моладзі ад вучобы да працы, з дзяцінства ў дарослае жыццё адбываўся ў бяспечных i бясшкодных для здароўя умовах

Удзел у рэспубліканскім суботніку

У сонечны выхадны дзень у Беларусі праходзіў рэспубліканскі суботнік. Супрацоўнікі цэнтральнага апарату Мінсувязі разам з першым намеснікам міністра Дзмітрыем Шэдко прынялі ўдзел ва ўборцы адной з мінскіх вуліц.

Кіраўнік ведамства Сяргей Папкоў прыняў удзел у суботніку на сваёй малой радзіме - у Дрыбінскім раёне. Нарадзіўся Сяргей Пятровіч у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, аднак ў 1989 годзе частка Горацкага раёна была ўключана ў ізноў утвораны (адноўлены) Дрыбінскі раён.

Падоўжаны канчатковы тэрмін прадстаўлення прапаноў для ўдзелу ў адкрытым конкурсе на стварэнне нацыянальнага партала адкрытых дадзеных

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі падоўжаны канчатковы тэрмін прадастаўлення прапаноў для ўдзелу ў адкрытым конкурсе на стварэнне нацыянальнага партала адкрытых дадзеных да 10.00 27 красавіка 2018 г.
З умовамі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы: http://www.icetrade.by/tenders/all/view/554073

У Віцебску прайшло выязное пасяджэнне калегіі Мінсувязі

20 красавіка 2018 года на базе Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Тэма пасяджэння: «Аб эфектыўнасці выкарыстання аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Аб рабоце кіраўнікоў арганізацый сістэмы Мінсувязі па забеспячэнню культуры вытворчасці і стварэнню неабходных санітарна-бытавых умоў працуючых ".

Супрацоўнікі Мінсувязі прынялі ўдзел у акцыі "Тыдзень лесу" ў Смалявіцкім лясніцтве

У Беларусі з 14 па 21 красавіка праходзіць традыцыйная акцыя «Тыдзень лесу», арганізатарам якой выступае Міністэрства лясной гаспадаркі. У гэтым годзе яна прысвечана Году малой радзімы.

Супрацоўнікі Мінсувязі прынялі ўдзел у акцыі "Тыдзень лесу" ў Смалявіцкім лясніцтве.

Акцыя праходзіць у мэтах захавання і прымнажэння лясоў, прыцягнення ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

20 красавіка міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч правёў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Лёзненскага ўчастка паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» і Лёзненскага цэха сельскай сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам".

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву і выступіў па тэматыцы ідэалагічнага дня: «Барацьба з карупцыяй - найважнейшая задача дзяржавы і грамадства».

Па заканчэнні Папкоў С.П. адказаў на пытанні, якія цікавяць работнікаў.

У суботу, 21 красавіка, намеснік Міністра Рабава Г.М. правядзе «прамую тэлефонную лінію»

Суботняя «прамая тэлефонная лінія» будзе праведзена намеснікам Мністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай з 9.00 да 12.00 21 красавіка 2018 г., тэл. 375 (17) 287-87 -06.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку. і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.

100 гадоў з дня заснавання БЕЛТА

19 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім тэлеграфным агенцтвам. У аснове блока і спецштэмпеля - лагатыпы да 100-годдзя БЕЛТА (аўтар І.Буфетава). Дызайн спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» А.Мядзведзь.