Да ўвагі аператараў паштовай дзейнасці і дзейнасці ў галіне тэлекамунікацый

Па ўзгадненні з Міжведамасным саветам па дзяржаўнай статыстыцы (пратакол пасяджэння Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы ад 22 жніўня 2017 г. № 1пр) з 1 студзеня 2018 г. загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 10.11.2017 № 357 зацверджаны Пералік форм ведамаснай справаздачнасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на 2018 год, устаноўлены формы ведамаснай справаздачнасці і ўказанні па іх запаўненні на 2018 год.

Другое пасяджэнне аргкамітэта Міжнароднага Форуму ТІБО 2018. прайшло ў Мінсувязі

Сёння, 8 лютага, у Мінсувязі пад кіраўніцтвам старшыні аргкамітэта - намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калініна Анатоля Мікалаевіча прайшло другое пасяджэнне арганізацыйнага камітэта для падрыхтоўкі і правядзення XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO 2018..

Па суботах у Мінсувязі працягвае працаваць "прамая" тэлефонная лінія

10 лютага 2018 года з 9.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія з першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне 8 (017) 287 87 06.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы

9 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане»

9 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «XXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане».

Дызайн А.Мядзведзь.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

7 лютага міністр сувязі інфарматызацыі Папкоў С.П. правядзе асабісты прыём у міністэрстве з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініяй"

7 лютага з 8.00 да 13.00 Міністр сувязі інфарматызацыі Папкоў С. П. правядзе асабісты прыём у міністэрстве. Адначасова з 10.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія па тэлефоне +375 (17) 287 88 89.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца па адрасе г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, першы паверх - пакой прыёму грамадзян, уваход з боку вул. Валадарскага.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую" тэлефонную лінію неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і / ці працы / вучобы.

Выязны прыём 9 лютага ў Баранавічах правядзе Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П.

9 лютага 2018 года з 11.00 да 12.00 Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Баранавіцкім занальным вузле электрасувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі».

Папярэдні запіс па тэлефоне: 8 (0163) 42 58 29 (з 9.00 да 13.00)
«Прамая тэлефонная лінія»: 8 (0163) 41 16 41

Прыём будзе праводзіцца па адрасе: вул. Савецкая, д.81, г. Баранавічы (Баранавіцкі ЗВЭС кабінет 318).

Працягвае працу Міжнародны форум «Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі» у г.Алматы (Рэспубліка Казахстан)

Пасля пленарнага пасяджэння міжнароднага форуму "Лічбавы парадак у эпоху глабалізацыі" пачалі працу тэматычныя сесіі.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў выступіў на сесіі Лічбавы парадак ЕАЭС: ініцыятывы і праекты форуму.

Сёння, 1 лютага 2018 г., Міністр сувязі інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П. сустрэўся з Міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан Абаевым Д.А.

У межах сустрэчы правёў перамовы, падчас якіх абмеркаваны стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі, у тым ліку па напрамках лічбавага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.