Каманда Мінсувязі прыняла ўдзел у турзлёце
Тры дня, з 11 па 13 жніўня, на маляўнічым беразе ракі Віліі, што ў Маладзечанскім раёне, прайшоў Рэспубліканскі турысцкі злёт па праграме рэспубліканскай спартакіяды работнікаў апаратаў органаў дзяржаўнага кіравання. За пальму першынства ў гэтым годзе змагалася 21 каманда (1 група -10 і 2 група - 11).
У праграме злёту: спаборніцтвы па тэхніцы велатурызму, тэхніцы пешаходнага турызму, тэхніцы воднага турызму, спартыўным арыентаванні, а таксама прадстаўленне каманды і турыстычная песня.
У спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні ў другой групе ў Мінсувязі 3-е месца.