Дні адчыненых дзвярэй у Акадэміі сувязі

Дні адчыненых дзвярэй ва Установе адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" у 2018 годзе пройдуць 24 сакавіка, 21 красавіка, 19 мая, 16 чэрвеня пачатак у 12.00 па адрасе: г. Мінск, вул. П. Броўкі, 14, вуч.корп.2.

У гэтыя дні ўсе жадаючыя змогуць азнаёміцца з матэрыяльнай базай акадэміі, задаць свае пытанні адміністрацыі, даведацца пра асаблівасці паступлення ў акадэмію ў 2018 годзе.

Сайт акадэміі
www.bsac.by

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Іканапіс XXI ст.»

18 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Іканапіс XXI ст.».

Прадстаўленыя на блоку іконы ўваходзяць у экспазіцыю міжнароднага выставачнага праекта «Святыя непадзельнай Царквы», якая складаецца з 116 твораў, напісаных у 2016–2017 гадах як выдатнымі майстрамі-іканапісцамі, так і маладымі мастакамі з 15 краін.

Сёння, 14 лютага, Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «100-годдзе ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь»

14 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «100-годдзе ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь».

 Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Галоўным кіраваннем камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь.

У аснове маркі і спецштэмпеля - эмблема ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, на канверце «Першы дзень» - памятны знак да 100-годдзя ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.

Шэдко Д.Г. прымае ўдзел у Канферэнцыі 2018 года па пытаннях развіцця тэхналогіі FTTH

Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко прымае ўдзел у канферэнцыі 2018 года па пытаннях развіцця праваднога шырокапалоснага доступу FTTH, якая адбываецца ў перыяд з 13 па 15 лютага ў г.Валенсія, Каралеўства Іспанія.
Сёння ў ходзе канферэнцыі Дзмітрый Шэдко выступіў з дакладам аб развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку ў частцы інфраструктуры шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт.

13 лютага адзначаецца Сусветны дзень радыё

Упершыню Сусветны дзень радыё адзначылі ў 2012 годзе, а рашэнне аб яго правядзенні ЮНЕСКА прыняла ў 2011-м. Дата правядзення выбрана не выпадкова - менавіта 13 лютага 1946 года ўпершыню выйшла ў эфір «Радыё ААН», станцыя якога размяшчалася ў штаб-кватэры Арганізацыі аб'яднаных нацый.

Асноўная ідэя свята - аддаць належнае радыё як сродку сувязі, умацаваць міжнароднае супрацоўніцтва радыёвяшчальных кампаній, а таксама садзейнічаць як буйным СМІ, так і мясцовым радыёстанцыям у пашырэнні доступу да інфармацыі і свабодзе выказвання меркаванняў на хвалях радыё.

Сёння адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінсувязі

13 лютага 2018 г. пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкова С.П. адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках пасяжджэння разгледжаны пытанні аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства па пытаннях будаўніцтва аб'ектаў інжынернай структуры ў шматкватэрных жылых дамах і заслухана інфармацыя аб крытэрыях ацэнкі ступені рызыкі ў мэтах адбору правяраемых суб'ектаў для правядзення выбарачнай праверкі.

Да ўвагі аператараў паштовай дзейнасці і дзейнасці ў галіне тэлекамунікацый

Па ўзгадненні з Міжведамасным саветам па дзяржаўнай статыстыцы (пратакол пасяджэння Міжведамаснага савета па дзяржаўнай статыстыцы ад 22 жніўня 2017 г. № 1пр) з 1 студзеня 2018 г. загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 10.11.2017 № 357 зацверджаны Пералік форм ведамаснай справаздачнасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на 2018 год, устаноўлены формы ведамаснай справаздачнасці і ўказанні па іх запаўненні на 2018 год.

Другое пасяджэнне аргкамітэта Міжнароднага Форуму ТІБО 2018. прайшло ў Мінсувязі

Сёння, 8 лютага, у Мінсувязі пад кіраўніцтвам старшыні аргкамітэта - намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калініна Анатоля Мікалаевіча прайшло другое пасяджэнне арганізацыйнага камітэта для падрыхтоўкі і правядзення XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO 2018..