Выдадзены шаснаццаты выпуск каталога "Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе шаснаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», які змяшчае звесткі аб электронных інфармацыйных рэсурсах і сістэмах, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і ўключаны ў дзяржаўныя рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і сістэм.
Фарміраванне і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў і сістэм – адна з ключавых задач стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы.

Сёння адбылася цырымонія гашэння маркі "100-годдзе органаў памежнай службы Беларусі"

10 студзеня, Мінск / Кар. БЕЛТА /. Святочныя мерапрыемствы да 100-годдзя органаў пагранічнай службы пачаліся з гашэння адмысловай маркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Цырымонію гашэння маркі "100-годдзе органаў пагранічнай службы Беларусі" правялі сёньня старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. Кіраўнік пагранічнага ведамства адзначыў, што гэта першае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя органаў пагранічнай службы.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў органам пагранічнай службы Беларусі».

10 студзеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовуюмарку «100гадоў органам пагранічнай службы Беларусі».

Дызайн Т.Кузняцовай.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

28 мая 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаць 100-годдзе пагранічнай службы. У гэты дзень у 1918 годзе дэкрэтам Савета Народных Камісараў заснавана пагранічная ахова граніцы РСФСР. Менавіта гэту дату лічаць кропкай адліку сваёй гісторыі беларускія пагранічнікі.

Спецыяльнай прэміяй дзеячам культуры і мастацтва 2017 года ўдастоены калектыў выдавецкага цэнтра "Марка" РУП "Белпошта"

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2017 года.
Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 студзеня.
Па выніках 2017 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

У суботу 6 студзеня 2018 г. Мiнiстр сувязі і інфарматызацыі правядзе «прамую» тэлефонную лінію

Суботняя «прамая» тэлефонная лінія будзе праведзена Міністрам сувязі і інфарматызацыі Папковым Сяргеем Пятровічам з 9.00 да 12.00 6 студзеня 2018 г., тэл. 375 (17) 287-87 -06.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.

Адбылося чарговае пасяджэнне падкамітэту па інфармацыйных тэхналогіях па падрыхтоўцы да правядзення ў 2019 годзе ў Рэспубліцы Беларусь II Еўрапейскіх гульняў

4 студзеня 2018 года ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь адбылося чарговае пасяджэнне падкамітэту па інфармацыйных тэхналогіях па падрыхтоўцы да правядзення ў 2019 годзе ў Рэспубліцы Беларусь II Еўрапейскіх гульняў пад старшынствам кіраўніка падкамітэту Міністра сувязі і інфарматызацыі С.П. Папкова з удзелам шырокага кола зацікаўленых.
  На пасяджэнні былі разгледжаны прапановы па аптымізацыі і выбару пастаўшчыка праграмна-тэхнічнага блока.

Навацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі»

21 снежня 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Дэкрэт № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі».
Перш за ўсё прававы акт накіраваны на:

Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Птушаняты»

3 студзеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Птушаняты».
 
Памер марак 30х28 мм. У лістах па дзевяць (3х3) марак. Памер лістоў 113х110 мм. Наклад марак па 72 тысяч. Маркі друкаваліся таксама ў малым аркушы. У аркушы восем (4х2) марак. Памер малога аркуша 142х76 мм. Тыраж малога аркуша 20 тысяч.

Да дадзеным выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксмімумаў.

Інтэрв'ю Міністра часопісу «Эканамічныя стратэгіі»: Лічбавыя тэхналогіі Рэспублікі Беларусь

Лічбавыя тэхналогіі Рэспублікі Беларусь: мультысэрвісная платформа для ўсіх абанентаў. Рэспубліка Беларусь сёння стаіць на парозе глабальных змен, якія прыцягнуць у эканоміку і навуку дзяржавы інвестыцыі
з боку буйных сусветных IT-карпарацый.

На чале гэтых навацый знаходзіцца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці якога з'яўляецца развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры ў рэспубліцы, якая з'яўляецца
падмуркам для прадастаўлення шырокага спектру паслуг.

3 студзеня міністр сувязі інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч правядзе асабісты прыём у міністэрстве з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі"

3 студзеня 2018 года з 8.00 да 13.00 Міністр сувязі інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч правядзе асабісты прыём у міністэрстве з 8.00 да 13.00. Адначасова з 10.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія па тэлефоне +375 (17) 287 88 89.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца па адрасе г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, першы паверх - пакой прыёму грамадзян, уваход з боку вул. Валадарскага.