Экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе ў Беларусі 25 сакавіка
25 сакавіка 2017 г. пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо ў 10-ы раз пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый - «Гадзіна Зямлі». Лозунг акцыі ў 2017 годзе - «Змяняй сябе, а не планету», а яе тэмай будзе адказнае стаўленне чалавека да прыроды. Таму «Гадзіна Зямлі» з'яўляецца сімвалам беражлівых адносін да прыроды.
Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца неабыякавымі да будучыні планеты.