25 красавіка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне»

25 красавіка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Дызайн А. Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца з 25 красавіка па 2 мая 2025 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага XІІ Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўцы «Белфіла-2025».

Месца гашэння – аддзяленне паштовай сувязі № 25 Гродна.

Колер масцікі – сіні.

XІІ Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла-2025» прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Сувязісты сярод узнагароджаных

Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены больш як 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.

Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за:

Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. Культурна-адукацыйны праект «Цягнік Памяці»

18 красавіка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Культурна-адукацыйны праект «Цягнік Памяці» з серыі «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі».

Мастак Аляксандр Маскавец (Расія). Дызайн Яўгеніі Бядонік (Беларусь). Фота для канверта Першага дня Таццяны Уласенка.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

РУП «Белпошта» праводзіць конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру

Беларуская пошта запрашае прыняць удзел у конкурсным адборы сачынення ад Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў 54-м Міжнародным маладзёжным конкурсе твораў эпісталярнага жанру ў 2025 годзе, арганізаваным Сусветным паштовым саюзам.

Тэма конкурсу: «Уявіце, што Вы - акіян. Напішыце каму-небудзь ліст, у якім растлумачце, чаму і як людзі павінны клапаціцца пра Вас».

Узровень задаволенасці якасцю аказання паслуг паштовай сувязі ў Беларусі склаў амаль 96 працэнтаў

Узровень задаволенасці якасцю аказання паслуг паштовай сувязі ў Беларусі склаў амаль 96 працэнтаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на партал рэйтынгавай адзнакі дзяржаўных арганізацый «якасць-паслуг.бел».

Так, па стану на 25 сакавіка, сярэдняя ацэнка задаволенасці якасцю аказання паслуг паштовай сувязі ў Беларусі складае 95,99 працэнта. РУП «Белпошта» запрашае ўсіх ахвочых наведаць партал і ацаніць свой вопыт аказання паслуг у аб'ектах паштовай сувязі.

На партале зарэгістравана больш за 13 тыс. арганізацый і звыш 152 тыс. карыстальнікаў.

Шульган Канстанцін Канстанцінавіч

Шульган Канстанцін Канстанцінавіч нарадзіўся 11 ліпеня 1965 года ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці.

У 1984 скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум па спецыяльнасці эксплуатацыя і наладка станкоў з лікавым праграмным кіраваннем.

У 1989 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны (факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання).

З 1989 па 1991 г.г. праходзіў ваенную службу ў Дзяржаўным тэхнічным камітэце СССР.

З 1991 па чэрвень 2008 г. займаў розныя пасады ў Дзяржаўным цэнтры бяспекі інфармацыі.

Пасяджэнне Савета па праектах у сферы лічбавага развіцця ў абноўленым складзе – якія лічбавыя рашэнні атрымалі падтрымку?

На чарговым пасяджэнні Савета па праектах у сферы лічбавага развіцця разгледжаны пул прапанаваных праектаў на наступны перыяд.

У фокусе ўвагі пытанні:

  • мадэрнізацыя інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры на мяжы з акцэнтам на падтрымку палітыкі «лічбавага суверэнітэту»;
  • фарміраванне сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў у сферы масавай інфармацыі.

Пры гэтым, як адзначыў старшыня Савета – Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі:

Залескі Кірыл Барысавіч

Кірыл Барысавіч Залескі нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску.

У 2002 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (па спецыяльнасці "міжнародныя адносіны") Міністэрства замежных спраў Расіі.

У 2002-2008 гадах працаваў трэцім сакратаром, другім сакратаром пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя.

У 2008—2011 гадах быў першым сакратаром, саветнікам аддзела Азіі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

У 2011-2016 гадах - саветнік пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя.

Залескі: цыфравізацыя павінна паляпшаць эфектыўнасць эканомікі і спрашчаць жыццё людзей

Лічбавізацыя павінна паляпшаць эфектыўнасць нашай эканомікі і спрашчаць жыццё людзей. Важнасць гэтага адзначыў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Кірыл Залескі, які сёння назначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.