Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 4 красавіка 2020 года, з 9.00 да 12.00 «прамыя тэлефонныя лініі» правядуць:

Намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталля Міхайлаўна па тэлефоне +375 (17) 287-87-06;

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромша Сяргей Валер'евіч па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Юркевіч Святлана Віктараўна па тэлефоне +375 (17) 293 55 48.

Адзіныя падыходы да стварэння канцэпцыі «разумны горад» абмеркавалі ў ходзе рабочай сустрэчы ў Баранавічах

27 сакавіка 2020 г. у Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася рабочая сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульгана К.К. з кіраўніцтвам г. Баранавічы, прадстаўнікамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, шэрагу арганізацый горада па пытанні рэалізацыі мерапрыемства «Распрацоўка і рэалізацыя канцэпцыі «разумны горад» (адаптацыя тыпавога рашэння) для г. Баранавічы і плана яго рэалізацыі» Комплекснага плана мерапрыемстваў па паскораным развіцці г. Баранавічы да 2020 года.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 28 сакавіка 2020 года, з 9.00 да 12.00 «прамыя тэлефонныя лініі» правядуць:

Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч па тэлефоне +375 (17) 287-87-06;

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

Намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці РУП «Белпошта» Драздовіч Алена Васільеўна па тэлефоне +375 (17) 293 55 48.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначыў меры па рэалізацыі агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы

20 сакавіка 2020 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 159 "Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2019 г. № 460"

Пастановай зацверджаны:

Палажэнне аб парадку завярэння на папяровым носьбіце інфармацыі, атрыманай з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) пры дапамозе агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, якім рэгулююцца грамадскія адносіны, звязаныя з парадкам завярэння ўказанай інфармацыі на папяровым носьбіце;

Паважаныя атрымальнікі пенсій (дапамог) у паштовых аддзяленнях рэспублікі!

З мэтай стварэння дадатковай абароны ад распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі вы можаце звярнуцца па тэлефоне ў аддзяленне паштовай сувязі , якое Вас абслугоўвае, для арганізацыі выплаты пенсіі (дапамогі) паштальёнам у Вас дома.

Акрамя таго, заяўку на выплату пенсіі (дапамогі) дома Вы можаце падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне - 154.

Інфармацыя для кліентаў беларускай пошты

Паважаныя кліенты РУП "Белпошта"!

У дадатак да існуючых напрамкаў перасылкі пошты (Расія, Кітай і Ганконг) аднаўляецца прыём міжнародных паштовых адпраўленняў адрасатам у наступныя краіны:

у Азербайджан, Арменію, Бельгію, Венгрыю, Вялікабрытанію, Германію, Ізраіль, Нідэрланды, Сербію, ЗША, Турцыю, Фінляндыю, Францыю і Швецыю прымаюцца адпраўленні міжнароднай паскоранай пошты EMS;

у Венгрыю, Вялікабрытанію, Германію, Кыргызстан, Сербію, Нідэрланды, Латвію, Літву, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Швецыю і Эстонію прымаюцца адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі і пасылкі.

Выязны прыём 27 сакавіка ў г.Свіслач правядзе першы намеснік міністра Несцяровіч С.А.

27 сакавіка 2020 года са 13.00 да 14.00 у Свіслацкім участку электрасувязі Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Несцяровіч Сяргей Анатольевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8-01513-34555.

Папярэдні запіс па тэлефоне: 8-0152-730155.

Месца правядзення прыёму: г. Свіслач, Свіслацкі ўчастак электрасувязі, вул. Леніна 6, 3-ці паверх, кабінет начальніка ўчастка электрасувязі.

Абаненты А1 у роўмінгу змогуць бясплатна званіць на «гарачыя лініі» беларускіх дыппрадстаўніцтваў

На перыяд дзеяння абмежавальных мер, якія прымаюцца рознымі дзяржавамі ў мэтах недапушчэння распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19, А1 робіць бясплатнымі званкі на «гарачыя лініі» беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў для абанентаў кампаніі, якія на гэты момант знаходзяцца ў 56 краінах свету ў роўмінгу.

Участие в работе республиканской информационной группы

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў Установу адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», сустрэўся з кіраўніцтвам і прафесарска-выкладчыцкім складам акадэміі.

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання па тэме ідэалагічнага дня: « Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця» .

Таксама Канстанцін Шульган адказаў на пытанні, якія цікавяць прысутных.

life:) адмяняе плату за званкі на тэлефоны гарачых ліній па пытаннях каронавіруса і беларускіх пасольстваў за мяжой,

З 17 сакавіка ўсе абаненты мабільнага аператара life:) змогуць бясплатна званіць на тэлефоны гарачых ліній Беларусі па пытаннях коронавируса і на нумары экстраных ліній беларускіх дыпламатычных устаноў за мяжой. Званкі будуць бясплатнымі на ўсіх тарыфных планах, у тым ліку ў роўмінгу.

Нумары гарачых ліній па пытаннях каронавіруса ў Беларусі: +375(29) 156-85-65; 8 (017) 334-34-68; 8 (0152) 55-25-02; 8 (0152) 75-53-22; 8 (0212) 67-36-44; 8 (0214) 74-39-44; 8 (0214) 57-36-44; 8 (0216) 51-34-41 і 51-34-48.