Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 5 студзеня 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталляй Міхайлаўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Даньшынай Таццянай Уладзіміраўнай па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

намеснікам генеральанага дырэктара па пытаннях маёмасці, інвестыцыйнай палітыкі РУП «Белпошта» Дзям'яненка Генадзем Леанідавічам па тэлефоне +375 (17) 293-59-14.

Спецфонд Прэзідэнта Беларусі падтрымае 685 адораных навучэнцаў і студэнтаў

Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка.

У адпаведнасці з дакументам грашовыя прэміі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны 12 пераможцам міжнародных алімпіяд, яшчэ васьмі пераможцам міжнародных алімпіяд будзе аказана матэрыяльная дапамога. Грашовымі прэміямі таксама заахвоцяць 665 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Пытанні не застануцца без увагі

Мінсувязі паслядоўна і настойліва прымаюцца меры, якія дазваляюць аператыўна і якасна прымаць рашэнні і максімальна ўлічваць законныя інтарэсы грамадзян. Яго галоўная мэта - наладзіць прамыя зносіны з людзьмі. У гэтай сувязі, кіраўніцтвам Мінсувязі праводзяцца прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у міністэрстве, рэгулярна праводзяцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі падпарадкаваных арганізацый, выязныя прыёмы, а таксама «прамыя тэлефонныя лініі» па суботах.

Гашэнне маркі ў гонар 100-годдзя БССР адбылося ў Мінску

Сёння 2 студзеня 2019 года, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў БССР» і адбылася цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі.

З надыходзячым 2019 годам і светлым святам Раства Хрыстова!

Паважаныя сябры і калегі!

Прыміце віншаванні з надыходзячым 2019 годам і светлым святам Раства Хрыстова!

У кожным працоўным калектыве, у жыцці любога з нас адыходзячы год пакінуў яркі след ад новых дасягненняў, радасцяў, сустрэч і адкрыццяў. Нават калі ў бягучым годзе мы і сутыкаліся з пэўнымі цяжкасцямі і складанымі выпрабаваннямі, але яны далі нам новы вопыт, зрабілі нас мудрэй і мацней. І сёння з упэўненасцю можна сказаць: гэты экзамен вытрыманы. Усе дасягненні ў сферы ІКТ, а іх было нямала, зроблены разам.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 29 снежня 2018 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне +375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Шайбакавым Вадзімам Уладзіміравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

Міністр павіншаваў выхаванцаў Дзіцячага гарадка з надыходзячым Новым годам і Калядамі

Напярэдадні самых чароўных і радасных святаў - Новага года і Каляд - у Беларусі праходзіць акцыя «Нашы дзеці». Ужо шмат гадоў запар гэтую добрую традыцыю падтрымлівае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

26 снежня міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў Дзяржаўную сацыяльна-педагагічную ўстанову адукацыі «Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска».

З 8 па 12 красавіка 2019 года ў Мінску пройдзе штогадовы Міжнародны ІКТ Форум ТІБО-2019

З 8 па 12 красавіка 2019 г. у Мінск-Арэне пад патранажам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і пры ўдзеле шырокага кола дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, асацыяцый прыватнага бізнесу і іншых зацікаўленых пройдзе XXVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2019.

ІКТ Форум ТІБО праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь на штогадовай аснове і ўяўляе сабой пляцоўку для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій.

27 снежня першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у г. Крычаве

27 снежня 2018 года з 12.30 да 13.30 першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Крычаўскім занальным вузле электрасувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8-02241-21259.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8-02241-51231 с 8.00 до 13.00 і з 14.00 да 17.00.

Месца правядзення прыёму: Крычаўскі ЗВЭС, г. Крычаў, вул. Савецкая, д. 44 (кабінет начальніка занальнага вузла электрасувязі).