26 лютага Мінсувязі івыпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава»

26 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава».

Мастак Т.Дольская. Дызайн Я.Бядонік.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Міністр накіраваў віншавальную тэлеграму з Днём Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

"Паважаныя калегі!

Віншую з Днём Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Хай неба над нашай краінай заўсёды будзе мірным, а жыццё на роднай зямлі - спакойным і годным.

Жадаю ўсім багатырскага здароўя, моцы духу, клопату і разумення блізкіх людзей, душэўнага спакою і невычэрпнай энергіі для рэалізацыі планаў ".

Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П.

27 лютага намеснік Міністра Гардзеенка Н.М. правядзе прыём у г. Гродна з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі"

27 лютага 2018 года з 13.00 да 14.00 у Гродзенскім філіяле РУП "Белпошта" намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8 (0152) 72-22- 72.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (0152) 68-56-22 з 9.00 да 13.00.

Месца правядзення прыёму: г. Гродна, вул. К. Маркса, 29, Гродзенскі філіял РУП "Белпошта", 4-ты паверх (кабінет № 416).

Выпускается в обращение памятный спецштемпель, который будет использоваться 21 февраля 2018 года для проведения специального памятного гашения, посвященного Целям в области устойчивого развития в Беларуси

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 21 лютага 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Мэтам устойлівага развіцця ў Беларусі.

Месца гашэння – Мінск-1.
Колер масцікі – чырвоны.
Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік.

Выязны прыём у Рагачоўскім раёне правядзе першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г.

23 лютага 2018 года ад 12.00 да 13.00 першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Рагачоўскім вузле паштовай сувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі».

Папярэдні запіс па тэлефоне: 8 (02339) 4-13-32 (з 9.00 да 17.00).

«Прамая тэлефонная лінія»: 8 (02339) 4-25-80.

Прыём будзе праводзіцца па адрасе: вул. Леніна, д.49а, г. Рагачоў (Рагачоўскі РВПС).

9 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь».

19 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь».

Мастак Т.Дольская. Дызайн Т.Кузняцовай.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Гашэнне паштовай маркі да 100-годдзя Узброеных Сіл адбылося ў Мінску

Адмысловы паштовы праект, які складаецца з мастацкай паштовай маркі, канверта "Першы дзень" і спецыяльнага памятнага штэмпеля, падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, РУП "Белпошта" у цесным узаемадзеянні з Міністэрствам абароны. У цырымоніі гашэння прынялі ўдзел міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

Чытаць цалкам: http://www.belta.by

Дні адчыненых дзвярэй у Акадэміі сувязі

Дні адчыненых дзвярэй ва Установе адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" у 2018 годзе пройдуць 24 сакавіка, 21 красавіка, 19 мая, 16 чэрвеня пачатак у 12.00 па адрасе: г. Мінск, вул. П. Броўкі, 14, вуч.корп.2.

У гэтыя дні ўсе жадаючыя змогуць азнаёміцца з матэрыяльнай базай акадэміі, задаць свае пытанні адміністрацыі, даведацца пра асаблівасці паступлення ў акадэмію ў 2018 годзе.

Сайт акадэміі
www.bsac.by

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Іканапіс XXI ст.»

18 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Іканапіс XXI ст.».

Прадстаўленыя на блоку іконы ўваходзяць у экспазіцыю міжнароднага выставачнага праекта «Святыя непадзельнай Царквы», якая складаецца з 116 твораў, напісаных у 2016–2017 гадах як выдатнымі майстрамі-іканапісцамі, так і маладымі мастакамі з 15 краін.