Выязны прыём 9 лютага ў Баранавічах правядзе Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П.

9 лютага 2018 года з 11.00 да 12.00 Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Баранавіцкім занальным вузле электрасувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі».

Папярэдні запіс па тэлефоне: 8 (0163) 42 58 29 (з 9.00 да 13.00)
«Прамая тэлефонная лінія»: 8 (0163) 41 16 41

Прыём будзе праводзіцца па адрасе: вул. Савецкая, д.81, г. Баранавічы (Баранавіцкі ЗВЭС кабінет 318).

Працягвае працу Міжнародны форум «Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі» у г.Алматы (Рэспубліка Казахстан)

Пасля пленарнага пасяджэння міжнароднага форуму "Лічбавы парадак у эпоху глабалізацыі" пачалі працу тэматычныя сесіі.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў выступіў на сесіі Лічбавы парадак ЕАЭС: ініцыятывы і праекты форуму.

Сёння, 1 лютага 2018 г., Міністр сувязі інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П. сустрэўся з Міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан Абаевым Д.А.

У межах сустрэчы правёў перамовы, падчас якіх абмеркаваны стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі, у тым ліку па напрамках лічбавага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.






Міжнародны форум «Лічбавы парадак у эпофу глабалізацыі», 2.02.2018, г.Алматы (Рэспубліка Казахстан)

ТЭМАТЫКА
• Самастойная і сумесная лічбавізацыя (Independent and mutually interdependent cooperation)
• Краіны ЕАЭС у міжнародных рэйтынгах
• Перавагі лічбавізацыі ў краінах ЕАЭС

МЭТА ПРАВЯДЗЕННЯ

• Абмен ведамі і вопытам па пытаннях лічбавізацыі
• Замацаванне партнёрства сярод краін-удзельніц ЕАЭС
• Прасоўванне рэгіёна ў глабальнай лічбавізацыі

Сайт Форуму http://digitalforum.kz

Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П. знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Казахстан

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П. у складзе ўрадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.В., 1-2 лютага 2018 году знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Казахстан.

Сёння, 1 лютага 2018 г., Папкоў С.П. правядзе перамовы з Міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан Абаевым Д.А. Плануецца абмеркаванне стану і перспектыў далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі, у тым ліку па напрамках лічбавага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Па суботах у Мінсувязі працягвае працаваць "прамая" тэлефонная лінія

3 лютага 2018 года з 9.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія з намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне 8 (017) 287 87 06.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.

Адбыўся заключны семінар цыклу рэгіянальных семінараў па пытаннях развіцця тэхналогій электроннага ўрада для кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання

30 студзеня 2018 г. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі праведзены заключны семінар цыклу рэгіянальных семінараў па пытаннях развіцця тэхналогій электроннага ўрада.

Мэтавай аўдыторыяй семінара сталі запрошаныя прадстаўнікі кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання Магілёўскай вобласці.

У суботу, 27 студзеня, намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Н.М. правядзе «прамую» тэлефонную лінію

Суботняя «прамая» тэлефонная лінія будзе праведзена намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталляй Міхайлаўнай з 9.00 да 12.00  27 студзеня 2018 г., тэл. 375 (17) 287-87 -06.

Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.