Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П. знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Казахстан
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П. у складзе ўрадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.В., 1-2 лютага 2018 году знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Казахстан.
Сёння, 1 лютага 2018 г., Папкоў С.П. правядзе перамовы з Міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан Абаевым Д.А. Плануецца абмеркаванне стану і перспектыў далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі, у тым ліку па напрамках лічбавага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.