Каманда Мінсувязі прыняла ўдзел у турзлёце

Тры дня, з 11 па 13 жніўня, на маляўнічым беразе ракі Віліі, што ў Маладзечанскім раёне, прайшоў Рэспубліканскі турысцкі злёт па праграме рэспубліканскай спартакіяды работнікаў апаратаў органаў дзяржаўнага кіравання. За пальму першынства ў гэтым годзе змагалася 21 каманда (1 група -10 і 2 група - 11).
У праграме злёту: спаборніцтвы па тэхніцы велатурызму, тэхніцы пешаходнага турызму, тэхніцы воднага турызму, спартыўным арыентаванні, а таксама прадстаўленне каманды і турыстычная песня.
У спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні ў другой групе ў Мінсувязі 3-е месца.

Напярэдадні Дня будаўніка, які адзначаецца ў другую нядзелю жніўня ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны работнікі будаўнічых прадпрыемстваў сістэмы Мінсувязі

10 жніўня ў актавай зале ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню будаўніка. Неабходна адзначыць, што ў сістэму Мінсувязі ўваходзяць тры будаўнічыя арганізацыі: ААТ «Мінсктэлекамбуд», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрамбусувязь» у якіх на сённяшні дзень працуе больш за дзве тысячы чалавек.

9 жніўня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі»

9 жніўня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Вынікі работы ў лічбах і фактах

У ходзе пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, якое адбылося 3 жніўня, адзначана, што ў першым паўгоддзі бягучага года працягвалася развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры і ўкараненне на яе аснове новых паслуг.

У планавым парадку ў бягучым годзе выконваюцца 58 праектаў Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства (12 мерапрыемстваў пачатых у 2017 годзе і 46 пачатых раней), дадзеная праграма ўключае ў сябе тры падпраграмы.

У Мінсувязі падведзены вынікі работы галіны за першае паўгоддзе 2017 года

3 жніўня адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, на якім разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за першае паўгоддзе 2017 года. Пасяджэнне прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі з падключэннем абласных студый.

Мінсувязі сёння выпусціць канверт з маркай да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 1 жніўня выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай & quot; 100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля & quot;.

Выязны прыём 4 жніўня ў Бабруйскім ВЭС правядзе першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г.

4 жніўня 2017 г. з 11.00 да 12.00 у будынку Бабруйскага раённага вузла электрасувязі першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі».

Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне (+375 225) 700007 (з 8.00 - 13.00, з 14.00 - 17.00).
«Прамая тэлефонная лінія»: (+375 225) 700007 2017/08/04 з 11.00 да 12.00

Месца правядзення: г. Бабруйск, вул.Мінская, 21, кабінет начальніка ВЭС

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь правёў нараду ў Віцебску

26 ліпеня 2017 года на базе Віцебскага філіяла   РУП «Белтэлекам» праведзена нарада па развіцці Аршанскага раёна.

Міністр сувязі і інфарматызацыі   Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч   Папкоў правёў нараду з кіраўнікамі   Віцебскіх філіялаў РУП «Белтэлекам»,   РУП «Белпошта», ААТ «Белсувязьбуд», СТАА   «МТС», УП «Велком», ЗАТ «Бест», ААТ ВОТЦ   «Гарант», ТАА «Тэлекам-Гарант» Орша, ААТ   «Белремстройсвязь».   У ходзе мерапрыемства разгледжаны пытанні   плана па развіцці Аршанскага раёна і арганізацый,  якія знаходзяцца на яго тэрыторыі.

15-годдзе Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 17 ліпеня 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 15-годдзю Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Месца гашэння – Мінск-1.
Колер масцікі – чорны.
Дызайн спецштэмпеля В.Бабундзінай.

135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы

7 ліпеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы».
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Дызайн А.Мядзведзь.
 
Янка Купала (сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 25.06 (07.07) 1882, фальварак Вязынка Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) — 28.06.1942) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык.