Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за чатыры тысячы аб'ектаў паштовай сувязі
У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёму падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 31 аператар паштовай сувязі, з іх 24 - на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 7 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі.