Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых»
14 кастрычніка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з прыходам храма-помніка ў гонар Усіх святых.
На канверце «Першы дзень» на першым плане намаляваны ўваход у крыпту - дзверы «Слёзы Беларусі», на другім плане - храм-помнік у гонар Усіх святых. У аснове спецштэмпеля - голуб з пальмавай галіной у дзюбе, які ўвасабляе Дух Святы. Дызайн паштовай маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Алены Мядзведзь.