29 чэрвеня кіраўнік ведамства сустрэўся з лепшымі выпускнікамі Акадэміі сувязі

29 чэрвеня міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П. сустрэўся з лепшымі выпускнікамі 2018 года Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.

Па добрай традыцыі на сустрэчу былі запрошаныя 10 самых паспяховых маладых прадстаўнікоў установы, якія заваявалі аўтарытэт падчас вучобы.

Рэспубліканскі семінар па лічбавай эканоміцы адбыўся ў Мінску

29 чэрвеня ў Мінску прайшоў рэспубліканскі семінар па лічбавай эканоміцы ў фармаце відэаканферэнцыі, арганізаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.

У яго рабоце прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Кабякоў А.В., намеснік Прэм'ер-міністра Калінін А.М., кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

Арганізацыі сувязі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў беларускай сталіцы ўрачыста адкрыта абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару.

26 чэрвеня падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №255 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2017 год". Гэтым Указам да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 64 пераможцы спаборніцтваў у адпаведных намінацыях сярод абласцей і горада Мінска, раёнаў, гарадоў (раёнаў у гарадах), арганізацый усіх формаў уласнасці.

У суботу, 30 чэрвеня, першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. правядзе «прамую тэлефонную лінію»

Суботняя «прамая тэлефонная лінія» будзе праведзена першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам з 9.00 да 12.00 30 чэрвеня 2018 г., тэл. +375 (17) 287-87-06.

Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы /вучобы.

29 чэрвеня намеснік Міністра Гардзеенка Н.М. правядзе выязны прыём у Нараўлянскім РВК з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі"

29 чэрвеня 2018 года з 12.00 да 13.00 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Нараўлянскім РВК з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі"
па тэлефоне: 8-02355-21232.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8-02355-21699

Месца правядзення прыёму: г. Нароўля, вул. Камуністычная, д.3.

Агляд чарговага выпуска часопіса «Веснiк сувязi»

АФІЦЫЙНАЯ ХРОНІКА

  • Еўрапейскі дыялог па беларускай ініцыятыве палітыкі суседства і лічбавай эканоміцы адбыўся ў Мінску
  • Мінск і Курск на арбіце развіцця супрацоўніцтва

ДАЙДЖЭСТ

  • Юбілей адзначаны гашэннем канверта
  • Smart-каса – новае рашэнне з мабільнай прылады
  • Прыватнае воблака для ТК Банка
  • Сталічная карта бясплатных кропак Wi-Fi
  • «Белпошта» на 32-м месцы у сусветным рэйтынгу

У ФОКУСЕ

Адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінсувязі

25 чэрвеня 2018 года пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Папкова С.П. адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Мінск прыме чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў 2020 годзе

Мінск прыме чэмпіянат Еўропы па фехтаванні ў 2020 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гэтага віду спорту Андрэй Губанаў.

У Беларусі завяршыўся дзесяты раунд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц Усходняга партнёрства

22 чэрвеня 2018 года ў Мінску завяршыўся дзесяты раунд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін-удзельніц Усходняга партнёрства. 10-ы раўнд міністэрскіх дыялогаў традыцыйна прайшоў у фармаце канструктыўнага абмену меркаваннямі на міністэрскім узроўні па найбольш актуальных пытаннях і складаўся з двух асноўных сегментаў - сустрэчы міністраў, якія курыруюць пытанні развіцця лічбавай эканомікі і лічбавых тэхналогій краін-удзельніц Усходняга партнёрства, а таксама міністраў замежных спраў.

Беларусь у ліпені прадставіць Еўракамісіі прапановы па каардынацыі лічбавых праектаў праграмы EU4Digital

Беларусь у ліпені прадставіць Еўракамісіі прапановы па каардынацыі лічбавых праектаў праграмы EU4Digital. Пра гэта паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў сёння ў час чарговага раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.