Выпускаецца ў абарачэнне спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 14 красавіка для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 14 красавіка 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Read more about Выпускаецца ў абарачэнне спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 14 красавіка для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь PDF
Адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі ў фармаце відэаканферэнцыі Сёння, 13 красавіка, у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі ў рэжыме відэаканферэнцыі з падключэннем аблвыканкамаў адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Пасяджэнне правёў кіраўнік беларускай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю, міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч. Read more about Адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі ў фармаце відэаканферэнцыі PDF
Белпошта арганізуе датэрміновую выплату пенсій, прызначаную на 17 красавіка Датэрміновая выплата пенсій (дапамог), прызначаная на 17 красавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі (АСС) РУП «Белпошта» будзе ажыццяўляцца наступным чынам: з 13 красавіка - у АПС г. Мінска; з 14 красавіка - ва ўсіх АПС Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, у сельскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей; 16 красавіка - у АПС г.Віцебска, у гарадскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Read more about Белпошта арганізуе датэрміновую выплату пенсій, прызначаную на 17 красавіка PDF
Мінсувязі, Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі і асацыяцыя «Інфапарк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве 11 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» і Навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі кадраў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Подпісы пад дакументам паставілі Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Андрэй Зяневіч і Генеральны дырэктар Асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько. Read more about Мінсувязі, Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі і асацыяцыя «Інфапарк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве PDF
Адукаваць будучыню Адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі Неабходнасць выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў да фарміравання новага адукацыйнага профілю сучаснага ІТ-спецыяліста - такая задача стаяла перад удзельнікамі сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі, якая адбылася 11 красавіка ў Мінску, у актавай зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Read more about Адукаваць будучыню PDF
«Зярняты будучыні»: ІКТ-навігацыя беларускіх студэнтаў у Кітай Ужо не першы год у рамках міжнароднага адукацыйнага праекта для маладых спецыялістаў пад назвай «Зярняты будучыні» карпарацыя Huawei займаецца падрыхтоўкай таленавітай беларускай моладзі. На сённяшні дзень у рамках гэтага праекта быў навучаны 31 студэнт. Read more about «Зярняты будучыні»: ІКТ-навігацыя беларускіх студэнтаў у Кітай PDF
9 красавіка Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай з серыі «Жывапіс» 9 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Паслядовіч» з серыі «Жывапіс». Працяг серыі. Пачатак – канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133, 135, 137. Read more about 9 красавіка Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай з серыі «Жывапіс» PDF
У суботу, 7 красавіка Міністр правядзе "прамую тэлефонную лінію" Суботняя "прамая тэлефонная лінія" будзе праведзена Міністрам сувязі і інфарматызацыі з 9.00 да 12.00 7 красавіка 2018 г. па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06. Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхаства і/або працы/вучобы. Read more about У суботу, 7 красавіка Міністр правядзе "прамую тэлефонную лінію" PDF
Пачаўся прыём заявак на міжнародны конкурс інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» Пачаўся прыём заявак на міжнародны конкурс інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» Калі ваш праект здольны ўнесці значны ўклад у поспех рэалізацыі лічбавага парадку ЕАЭС, прадстаўце яго на міждзяржаўным узроўні! Еўразійская эканамічная камісія ў рамках падрыхтоўкі форуму «Еўразійскі тыдзень - 2018» праводзіць конкурс інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы». Read more about Пачаўся прыём заявак на міжнародны конкурс інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» PDF
Пра візіт Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі ў Егіпет З 2 па 4 красавіка 2018 года пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Егіпце адбыўся візіт у Егіпет Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Папкова. У візіце прыняў удзел рэктар УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» Андрэй Зяневіч. Read more about Пра візіт Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі ў Егіпет PDF