15 сакавіка адзначаецца Дзень спажыўца
Штогод 15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень спажыўца. У 2018 годзе ён пройдзе пад дэвізам «Зробім лічбавыя рынкі справядлівымі і сумленнымі». Гэтая тэма падтрымана Кансультатыўным саветам па абароне правоў спажыўцоў дзяржаў - удзельніц СНД для правядзення Дня спажыўца ў краінах СНД.