Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 24 лістапада 2018 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

Міністрам сувязі і інфарматызацыі Шульганам Канстанцінам Канстанцінавічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам» Сівадзедавым Сяргеем Іванавічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган даў эксклюзіўнае інтэрв'ю тэлеканалу «МІР 24»

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган даў эксклюзіўнае інтэрв'ю тэлеканалу «МІР 24», у якім распавёў аб пераходзе краіны на лічбавае вяшчанне, як пачынаўся гэты шлях і якія яго вынікі.

- У маі 2015 года Беларусь цалкам перайшла з аналагавага на лічбавае вяшчанне. Наколькі эфектыўным быў гэты крок, як ён паўплываў на якасць выявы і гуку?

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Сёння, 21 лістапада 2018 г., Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч здзейсніў рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Лідскага занальнага вузла электрасувязі і Лідскага занальнага вузла паштовай сувязі.

Урачыстае гашэнне паштовага праекта «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай»

19 лістапада ў рамках афіцыйнага візіту ў Мінск прэзідэнта Азербайджана ў Палацы Незалежнасці адбылася цырымонія гашэння сумеснай паштовай маркі, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Азербайджанам і Беларуссю.

Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў паставілі на марках адбіткі спецыяльных штэмпеляў - беларускага і азербайджанскага - і падпісалі канверты.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь правёў рабочую сустрэчу з Віцэ-міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан

19 лістапада 2018 года ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі адбылася рабочая сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульгана Канстанціна Канстанцінавіча з Віцэ-міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан Туяковым Дарынам Шылбынавічам .

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 21 лістапада 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага выданню «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» у чатырох тамах

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 21 лістапада 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага выданню «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» у чатырох тамах.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн спецштэмпеля і канверта - Яўгеніі Бядонік. Месца гашэння - аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у афіцыйных перамовах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі ў пашыраным складзе

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч 19 лістапада 2018 г. прыняў удзел у афіцыйных перамовах прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі, якія прайшлі ў у пашыраным складзе ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі І.Г.Аліева ў Рэспубліку Беларусь.

Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко прымае ўдзел у мерапрыемствах «Глабальнага форуму лідэраў ІКТ 2018»

Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко ўдзельнічае ў мерапрыемствах «Глабальнага форуму лідэраў ІКТ 2018», які праходзіць у перыяд з 15 па 16 лістапада 2018 г. у г. Сеуле, Рэспубліка Карэя.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай»

19 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай». Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн Т.Кузняцовай.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у праведзеных у РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» беларуска-расійскіх кансультацыях па пытаннях лічбавізацыі

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч 16 лістапада 2018 г. прыняў удзел у беларуска-расійскіх кансультацыях па пытаннях развіцця міжкраінавага ўзаемадзеяння ў галіне лічбавай трансфармацыі, стварэння і развіцця механізмаў трансгранічнага даверу паміж суб'ектамі электроннага ўзаемадзеяння, аказання дзяржаўных электронных паслуг.