Беларуская пошта часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленняў ва ўсе краіны, за выключэннем Ганконга, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі
Паважаныя кліенты РУП "Белпошта"!
Звяртаем увагу на тое, што ў сувязі з абвешчанай пандэміяй каронавіруса (SARS / CoV-19) ва ўсім свеце авіякампаніі, якія ажыццяўляюць перавозку пошты з Рэспублікі Беларусь, з-за ўзмацнення жорсткасці глабальных мер, накіраваных на стрымліванне распаўсюджвання каронавіруса і забеспячэнне бяспекі пасажыраў падчас палёту, пастаянна карэктуюць і скарачаюць авіярэйсы ў розныя краіны.