Урачыстае гашэнне паштовага праекта «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай»

19 лістапада ў рамках афіцыйнага візіту ў Мінск прэзідэнта Азербайджана ў Палацы Незалежнасці адбылася цырымонія гашэння сумеснай паштовай маркі, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Азербайджанам і Беларуссю.

Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў паставілі на марках адбіткі спецыяльных штэмпеляў - беларускага і азербайджанскага - і падпісалі канверты.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь правёў рабочую сустрэчу з Віцэ-міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан

19 лістапада 2018 года ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі адбылася рабочая сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульгана Канстанціна Канстанцінавіча з Віцэ-міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан Туяковым Дарынам Шылбынавічам .

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 21 лістапада 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага выданню «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» у чатырох тамах

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 21 лістапада 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага выданню «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» у чатырох тамах.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн спецштэмпеля і канверта - Яўгеніі Бядонік. Месца гашэння - аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у афіцыйных перамовах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі ў пашыраным складзе

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч 19 лістапада 2018 г. прыняў удзел у афіцыйных перамовах прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі, якія прайшлі ў у пашыраным складзе ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі І.Г.Аліева ў Рэспубліку Беларусь.

Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко прымае ўдзел у мерапрыемствах «Глабальнага форуму лідэраў ІКТ 2018»

Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко ўдзельнічае ў мерапрыемствах «Глабальнага форуму лідэраў ІКТ 2018», які праходзіць у перыяд з 15 па 16 лістапада 2018 г. у г. Сеуле, Рэспубліка Карэя.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай»

19 лістапада 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай». Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн Т.Кузняцовай.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у праведзеных у РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» беларуска-расійскіх кансультацыях па пытаннях лічбавізацыі

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч 16 лістапада 2018 г. прыняў удзел у беларуска-расійскіх кансультацыях па пытаннях развіцця міжкраінавага ўзаемадзеяння ў галіне лічбавай трансфармацыі, стварэння і развіцця механізмаў трансгранічнага даверу паміж суб'ектамі электроннага ўзаемадзеяння, аказання дзяржаўных электронных паслуг.

16 лістапада намеснік Міністра Гардзеенка Н.М. правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Чашніцкім УПС

16 лістапада 2018 года з 12.00 да 13.00 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Чашніцкім участку паштовай сувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8(02133)61285

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8(02133)61266

Месца правядзення прыёму: г. Чашнікі, Віцебскай вобл, вул. Ленінская, д. 7 (кабінет № 2.1, 2 паверх)

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 17 лістапада 2018 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва РУП «Белтэлекам» Ласоўскім Віктарам Браніслававічам і намеснікам генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянню з дзяржаўнымі органамі і знешніх сувязях РУП «Белтэлекам» Базанавым Аляксандрам Віктаравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў V Рэспубліканскага фотаконкурсу "На сувязі са светам"

Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі 13 лістапада 2018 гады правёў урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў V Рэспубліканскага фотаконкурсу "На сувязі са светам”.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі экспазіцыйна-выставачны цэнтр Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Таксама ў рамках Года малой радзімы, прайшла Творчая сустрэча з Мятлеўскай Ларысай Лявонцьеўна - тэлевядучай, этнографам, аўтарам калекцыі нацыянальных касцюмаў.