У Зале алімпійскай славы НАК Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 95-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» Сёння, 18 красавіка, у Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 95-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння прынялі ўдзел: Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч; Старшыня цэнтральнага савета БФСТ «Дынама» палкоўнік міліцыі Бароўскі Андрэй Леанідавіч. Read more about У Зале алімпійскай славы НАК Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 95-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» PDF
Цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта «Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» Сёння, 14 красавіка, у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае гашэнне мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага гэтаму ведамству. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз генерал-маёр юстыцыі Швед Андрэй Іванавіч; Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч. 22 красавіка 2018 г. спаўняецца пяць гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Read more about Цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта «Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» PDF
Выпускаецца ў абарачэнне спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 14 красавіка для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 14 красавіка 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Read more about Выпускаецца ў абарачэнне спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 14 красавіка для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь PDF
Адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі ў фармаце відэаканферэнцыі Сёння, 13 красавіка, у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі ў рэжыме відэаканферэнцыі з падключэннем аблвыканкамаў адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Пасяджэнне правёў кіраўнік беларускай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю, міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч. Read more about Адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі ў фармаце відэаканферэнцыі PDF
Белпошта арганізуе датэрміновую выплату пенсій, прызначаную на 17 красавіка Датэрміновая выплата пенсій (дапамог), прызначаная на 17 красавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі (АСС) РУП «Белпошта» будзе ажыццяўляцца наступным чынам: з 13 красавіка - у АПС г. Мінска; з 14 красавіка - ва ўсіх АПС Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, у сельскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей; 16 красавіка - у АПС г.Віцебска, у гарадскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Read more about Белпошта арганізуе датэрміновую выплату пенсій, прызначаную на 17 красавіка PDF
Мінсувязі, Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі і асацыяцыя «Інфапарк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве 11 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» і Навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі кадраў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Подпісы пад дакументам паставілі Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Андрэй Зяневіч і Генеральны дырэктар Асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько. Read more about Мінсувязі, Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі і асацыяцыя «Інфапарк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве PDF
Адукаваць будучыню Адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі Неабходнасць выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў да фарміравання новага адукацыйнага профілю сучаснага ІТ-спецыяліста - такая задача стаяла перад удзельнікамі сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі, якая адбылася 11 красавіка ў Мінску, у актавай зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Read more about Адукаваць будучыню PDF
«Зярняты будучыні»: ІКТ-навігацыя беларускіх студэнтаў у Кітай Ужо не першы год у рамках міжнароднага адукацыйнага праекта для маладых спецыялістаў пад назвай «Зярняты будучыні» карпарацыя Huawei займаецца падрыхтоўкай таленавітай беларускай моладзі. На сённяшні дзень у рамках гэтага праекта быў навучаны 31 студэнт. Read more about «Зярняты будучыні»: ІКТ-навігацыя беларускіх студэнтаў у Кітай PDF
9 красавіка Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай з серыі «Жывапіс» 9 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Паслядовіч» з серыі «Жывапіс». Працяг серыі. Пачатак – канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133, 135, 137. Read more about 9 красавіка Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай з серыі «Жывапіс» PDF
У суботу, 7 красавіка Міністр правядзе "прамую тэлефонную лінію" Суботняя "прамая тэлефонная лінія" будзе праведзена Міністрам сувязі і інфарматызацыі з 9.00 да 12.00 7 красавіка 2018 г. па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06. Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхаства і/або працы/вучобы. Read more about У суботу, 7 красавіка Міністр правядзе "прамую тэлефонную лінію" PDF