100 гадоў з дня заснавання БЕЛТА
19 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім тэлеграфным агенцтвам. У аснове блока і спецштэмпеля - лагатыпы да 100-годдзя БЕЛТА (аўтар І.Буфетава). Дызайн спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» А.Мядзведзь.