Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы Сёння, 18 жніўня, Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч з рабочым візітам наведаў горад Горкі Магілёўскай вобласці. У рамках паездкі правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву Горацкага раённага вузла паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта». Кіраўнік ведамства выступіў перад калектывамі па тэматыцы ідэалагічнага дня: Нацыянальная сістэма адукацыі: актуальныя праблемы і шляхі і вырашэння. Даведачна: Read more about Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы PDF
Каманда Мінсувязі прыняла ўдзел у турзлёце Тры дня, з 11 па 13 жніўня, на маляўнічым беразе ракі Віліі, што ў Маладзечанскім раёне, прайшоў Рэспубліканскі турысцкі злёт па праграме рэспубліканскай спартакіяды работнікаў апаратаў органаў дзяржаўнага кіравання. За пальму першынства ў гэтым годзе змагалася 21 каманда (1 група -10 і 2 група - 11). У праграме злёту: спаборніцтвы па тэхніцы велатурызму, тэхніцы пешаходнага турызму, тэхніцы воднага турызму, спартыўным арыентаванні, а таксама прадстаўленне каманды і турыстычная песня. У спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні ў другой групе ў Мінсувязі 3-е месца. Read more about Каманда Мінсувязі прыняла ўдзел у турзлёце PDF
Напярэдадні Дня будаўніка, які адзначаецца ў другую нядзелю жніўня ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны работнікі будаўнічых прадпрыемстваў сістэмы Мінсувязі 10 жніўня ў актавай зале ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню будаўніка. Неабходна адзначыць, што ў сістэму Мінсувязі ўваходзяць тры будаўнічыя арганізацыі: ААТ «Мінсктэлекамбуд», ААТ «Белсувязьбуд», ААТ «Белрамбусувязь» у якіх на сённяшні дзень працуе больш за дзве тысячы чалавек. Read more about Напярэдадні Дня будаўніка, які адзначаецца ў другую нядзелю жніўня ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны работнікі будаўнічых прадпрыемстваў сістэмы Мінсувязі PDF
9 жніўня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі» 9 жніўня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Read more about 9 жніўня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі» PDF
Вынікі работы ў лічбах і фактах У ходзе пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, якое адбылося 3 жніўня, адзначана, што ў першым паўгоддзі бягучага года працягвалася развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры і ўкараненне на яе аснове новых паслуг. У планавым парадку ў бягучым годзе выконваюцца 58 праектаў Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства (12 мерапрыемстваў пачатых у 2017 годзе і 46 пачатых раней), дадзеная праграма ўключае ў сябе тры падпраграмы. Read more about Вынікі работы ў лічбах і фактах PDF
У Мінсувязі падведзены вынікі работы галіны за першае паўгоддзе 2017 года 3 жніўня адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, на якім разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за першае паўгоддзе 2017 года. Пасяджэнне прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі з падключэннем абласных студый. Read more about У Мінсувязі падведзены вынікі работы галіны за першае паўгоддзе 2017 года PDF
Мінсувязі сёння выпусціць канверт з маркай да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 1 жніўня выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай & quot; 100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля & quot;. Read more about Мінсувязі сёння выпусціць канверт з маркай да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля PDF
Выязны прыём 4 жніўня ў Бабруйскім ВЭС правядзе першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. 4 жніўня 2017 г. з 11.00 да 12.00 у будынку Бабруйскага раённага вузла электрасувязі першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі». Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне (+375 225) 700007 (з 8.00 - 13.00, з 14.00 - 17.00). «Прамая тэлефонная лінія»: (+375 225) 700007 2017/08/04 з 11.00 да 12.00 Месца правядзення: г. Бабруйск, вул.Мінская, 21, кабінет начальніка ВЭС Read more about Выязны прыём 4 жніўня ў Бабруйскім ВЭС правядзе першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. PDF
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь правёў нараду ў Віцебску 26 ліпеня 2017 года на базе Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» праведзена нарада па развіцці Аршанскага раёна. Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў правёў нараду з кіраўнікамі Віцебскіх філіялаў РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта», ААТ «Белсувязьбуд», СТАА «МТС», УП «Велком», ЗАТ «Бест», ААТ ВОТЦ «Гарант», ТАА «Тэлекам-Гарант» Орша, ААТ «Белремстройсвязь». У ходзе мерапрыемства разгледжаны пытанні плана па развіцці Аршанскага раёна і арганізацый, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі. Read more about Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь правёў нараду ў Віцебску PDF
15-годдзе Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 17 ліпеня 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 15-годдзю Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Месца гашэння – Мінск-1. Колер масцікі – чорны. Дызайн спецштэмпеля В.Бабундзінай. Read more about 15-годдзе Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы PDF