У горадзе Брэсце да 24 чэрвеня праходзіць Міжнародная філатэлістычная выстава «Брэст-2021», прысвечаная 80-годдзю пачатку гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці
Спецыяльна да гэтай выставы РУП «Белпошта» падрыхтавала спецыяльны штэмпель «Брэст-2021» і мастацкі маркіраваны канверт «50-гадоў мемарыяльнаму комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»" накладам 25 тысяч экзэмпляраў.
Для ўдзелу ў філатэлістычнай выставе «Брэст-2021» было даслана 90 калекцый з 11 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Чэхіі.