Беларуская пошта – разам з лічбавымі тэхналогіямі! На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за 3 900 аб'ектаў паштовай сувязі, пры гэтым 71 працэнт аб'ектаў размешчана ў сельскай мясцовасці.Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёму падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 27 аператараў паштовай сувязі, з іх 21 – на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 6 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі. Read more about Беларуская пошта – разам з лічбавымі тэхналогіямі! PDF
Акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Далучайцеся! З 10 па 20 лістапада Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна».Прымеркавана рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.Эфектыўнае і разумнае спажыванне энергарэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцей, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі. Read more about Акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Далучайцеся! PDF
Навiны фiлателii 14 лістапада 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Беларускаму радыё 100 гадоў». Дызайн А. Мядзведзь. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Read more about Навiны фiлателii PDF
Лічбавая інфраструктура ў Беларусі расце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган рэгулятар забяспечвае паўнацэннае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбнасцей дзяржавы, бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.Неабходна адзначыць, што на сённяшні дзень ліцэнзію ў галіне электрасувязі маюць 154 аператары электрасувязі. Read more about Лічбавая інфраструктура ў Беларусі расце PDF
НАВІНЫ ФІЛАТЭЛІІ 9 кастрычніка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Сляды звяроў».Друкаваліся таксама ў малым лісце.Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.Аддрукаваны ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска (у «Паштовым салоне») будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Read more about НАВІНЫ ФІЛАТЭЛІІ PDF
Філатэлія: 30-год беларускай пошце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 19 верасня 2025 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прымеркаванага да 30-годдзя беларускай пошты. Месца гашэння – Мінск-паштамт (у «Паштовым салоне»). Колер штэмпельнай масцікі – сіні. Read more about Філатэлія: 30-год беларускай пошце PDF
Мінсувязі праводзіць прафесійнае абмеркаванне чарговага праекта прафесійнага стандарту Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць прафесійнае абмеркаванне новага праекта прафесійнага стандарта: Read more about Мінсувязі праводзіць прафесійнае абмеркаванне чарговага праекта прафесійнага стандарту PDF
ПАРАДАК – ГЭТА ЗАЎСЁДЫ ДОБРА! 2025 год – Год добраўпарадкавання ў нашай краіне. Ён закліканы аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства для павышэння якасці жыцця ў Беларусі. Сувязісты актыўна падтрымліваюць гэты курс, уносячы свой уклад у стварэнне зручнага, бяспечнага і эстэтычнага асяроддзя. Захоўваем прыроднае багацце і гістарычную памяць Read more about ПАРАДАК – ГЭТА ЗАЎСЁДЫ ДОБРА! PDF
Ці ведаеце вы, ШТО з'яўляецца адзіным пунктам уваходу апрацоўкі ўсіх зваротаў у краіне? ДЗЯРЖАЎНАЯ АДЗІНАЯ (ІНТЭГРАВАНАЯ) РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СІСТЭМА ЎЛІКУ І АПРАЦОЎКІ ЗВАРОТАЎ ГРАМАДЗЯН І ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБДЛЯ ПАДАЧЫ ЗВАРОТАЎ У АДПАВЕДНАСЦІ З ЗАКОНАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «АБ ЗВАРОТАХ ГРАМАДЗЯН І ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ» https://звароты.белЭлектронны зварот падаецца толькі праз сістэму зваротаў у сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://звароты.бел. Доступ да сістэмы бясплатны. Скарыстаць яе могуць заяўнікі, а таксама дзяржорганы і іншыя арганізацыі. Read more about Ці ведаеце вы, ШТО з'яўляецца адзіным пунктам уваходу апрацоўкі ўсіх зваротаў у краіне? PDF
Дзікая прырода Беларусі на марках 18-га стандартнага выпуску 3 верасня 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дванаццаць паштовых марак васямнаццатага стандартнага выпуску «Дзікая прырода Беларусі».Маркі друкаваліся таксама ў двух малых лістах: з падрэзкай марак і без падрэзкі. Аддрукаваны з парадкавым нумарам.Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо.Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Read more about Дзікая прырода Беларусі на марках 18-га стандартнага выпуску PDF