25 студзеня намеснікі міністра правядуць выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у г. Пінску і ў г.Дзяржынску

25 студзеня 2019 года з11.00 да 13.00 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе прыём грамадзня і юрыдычных асоб у Пінскім рэгіянальным вузле электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне: 8(0165)65-50-55.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8(0165)65-95-25.

Месца правядзення прыёму: г. Пінск, вул. Заслонава, д.13 (кабінет начальніка вузла сувязі).

Сёння адбылася прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе»

22 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе».

У цырымоніі ўрачыстага гашэння прынялі ўдзел:

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган;
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Макей.

23 студзеня ў свеце адзначаецца Дзень ручнога пісьма

23 студзеня РУП «Белпошта» правядзе ў вызначаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень ручнога пісьма». У кліентаў РУП «Белпошта» будзе магчымасць адкласці ў бок свае электронныя прылады, купіць паштовую картку і ўласнаручна напісаць цёплыя словы ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі РУП «Белпошта» бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі!
У г. Мінску «Дзень ручнога пісьма» адбудзецца:
• Паштамт, пр-т Нехалежнасці, д. 10, з 16.00 да 18.00
• АПС № 23, пр-т Незалежнасці, д. 103, з 11.00 да 12.00

8 студзеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сучасныя ратавальнікі»

У Рэспубліцы Беларусь створана паўнавартасная служба ратавання, гатовая да рэагавання на любыя надзвычайныя сітуацыі. Пажары, дарожна-транспартныя здарэнні, работа на вадзе, у лесе, у небе – ратавальнікі здольныя вырашыць самыя складаныя задачы.
Яны не раз дэманстравалі свой прафесіяналізм пры ліквідацыі буйных тэхнагенных аварый, у барацьбе з прыроднымі катаклізмамі.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 19 студзеня 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва РУП «Белтэлекам» Ласоўскім Віктарам Браніслававічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях эканомікі РУП «Белпошта» Моніч Людмілай Віктараўнай па тэлефоне +375 (17) 293-59-14.

Праведзена першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню 8 - 12 красавіка 2019 г. у г.Мінску Міжнароднага форуму па ІКТ ТІБО-2019

17 студзеня 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульгана К.К. адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, створанага для падрыхтоўкі і правядзення 8 - 12 красавіка 2019 г. у г.Мінску 26-га Міжнароднага форума па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2019.

Выдадзены сямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе сямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», які змяшчае звесткі аб электронных інфармацыйных рэсурсах і сістэмах, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і ўключаных у дзяржаўныя рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і сістэм.

Інтэрв'ю з экс-міністрам сувязі Грыцук Іванам Міхайлавічам у часопісе "Веснiк сувязi"

У рубрыцы "Сустрэчы без гальштука" у 6 нумары часопіса "Веснiк сувязi" выйшла інтэрв'ю з экс-міністрам сувязі Грыцук Іванам Міхайлавічам «ЯК МЫ не здаў ...».

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 12 студзеня 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»: першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромшай Сяргеем Валер'евічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

генеральным дырэктарам РУП «Белпошта» Матусевічам Уладзімірам Уладзіміравічам па тэлефоне +375 (17) 293-59-14.

У 2019 годзе Пінск аб'яўлены культурнай сталіцай Беларусі

11 студзеня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Пінск — культурная сталіца Беларусі 2019 г.».

Марка. Палескі драматычны тэатр (будынак тэатра).

Ілюстрацыя. Пінск — культурная сталіца Беларусі 2019 г. (палац Бутрымовічаў, від на порт і езуіцкі калегіум, сабор Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, герб Пінска).