Спецфонд Прэзідэнта Беларусі падтрымае 685 адораных навучэнцаў і студэнтаў Зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы А. Р. Лукашэнка. У адпаведнасці з дакументам грашовыя прэміі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны 12 пераможцам міжнародных алімпіяд, яшчэ васьмі пераможцам міжнародных алімпіяд будзе аказана матэрыяльная дапамога. Грашовымі прэміямі таксама заахвоцяць 665 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Read more about Спецфонд Прэзідэнта Беларусі падтрымае 685 адораных навучэнцаў і студэнтаў PDF
Пытанні не застануцца без увагі Мінсувязі паслядоўна і настойліва прымаюцца меры, якія дазваляюць аператыўна і якасна прымаць рашэнні і максімальна ўлічваць законныя інтарэсы грамадзян. Яго галоўная мэта - наладзіць прамыя зносіны з людзьмі. У гэтай сувязі, кіраўніцтвам Мінсувязі праводзяцца прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у міністэрстве, рэгулярна праводзяцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі падпарадкаваных арганізацый, выязныя прыёмы, а таксама «прамыя тэлефонныя лініі» па суботах. Read more about Пытанні не застануцца без увагі PDF
Гашэнне маркі ў гонар 100-годдзя БССР адбылося ў Мінску Сёння 2 студзеня 2019 года, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў БССР» і адбылася цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі. Read more about Гашэнне маркі ў гонар 100-годдзя БССР адбылося ў Мінску PDF
З надыходзячым 2019 годам і светлым святам Раства Хрыстова! Паважаныя сябры і калегі! Прыміце віншаванні з надыходзячым 2019 годам і светлым святам Раства Хрыстова! У кожным працоўным калектыве, у жыцці любога з нас адыходзячы год пакінуў яркі след ад новых дасягненняў, радасцяў, сустрэч і адкрыццяў. Нават калі ў бягучым годзе мы і сутыкаліся з пэўнымі цяжкасцямі і складанымі выпрабаваннямі, але яны далі нам новы вопыт, зрабілі нас мудрэй і мацней. І сёння з упэўненасцю можна сказаць: гэты экзамен вытрыманы. Усе дасягненні ў сферы ІКТ, а іх было нямала, зроблены разам. Read more about З надыходзячым 2019 годам і светлым святам Раства Хрыстова! PDF
Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 29 снежня 2018 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»: першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне +375 (17) 287-87-06; намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Шайбакавым Вадзімам Уладзіміравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77; Read more about Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
Міністр павіншаваў выхаванцаў Дзіцячага гарадка з надыходзячым Новым годам і Калядамі Напярэдадні самых чароўных і радасных святаў - Новага года і Каляд - у Беларусі праходзіць акцыя «Нашы дзеці». Ужо шмат гадоў запар гэтую добрую традыцыю падтрымлівае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. 26 снежня міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў Дзяржаўную сацыяльна-педагагічную ўстанову адукацыі «Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска». Read more about Міністр павіншаваў выхаванцаў Дзіцячага гарадка з надыходзячым Новым годам і Калядамі PDF
МСЭ апублікаваў Справаздачу «Вымярэнне інфармацыйнага грамадства». Кароткі агляд 2018 Справаздача «Вымярэнне інфармацыйнага грамадства». Кароткі агляд 2018 Read more about МСЭ апублікаваў Справаздачу «Вымярэнне інфармацыйнага грамадства». Кароткі агляд 2018 PDF
З 8 па 12 красавіка 2019 года ў Мінску пройдзе штогадовы Міжнародны ІКТ Форум ТІБО-2019 З 8 па 12 красавіка 2019 г. у Мінск-Арэне пад патранажам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і пры ўдзеле шырокага кола дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, асацыяцый прыватнага бізнесу і іншых зацікаўленых пройдзе XXVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2019. ІКТ Форум ТІБО праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь на штогадовай аснове і ўяўляе сабой пляцоўку для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій. Read more about З 8 па 12 красавіка 2019 года ў Мінску пройдзе штогадовы Міжнародны ІКТ Форум ТІБО-2019 PDF
27 снежня першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у г. Крычаве 27 снежня 2018 года з 12.30 да 13.30 першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Крычаўскім занальным вузле электрасувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8-02241-21259. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8-02241-51231 с 8.00 до 13.00 і з 14.00 да 17.00. Месца правядзення прыёму: Крычаўскі ЗВЭС, г. Крычаў, вул. Савецкая, д. 44 (кабінет начальніка занальнага вузла электрасувязі). Read more about 27 снежня першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у г. Крычаве PDF
Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы Сёння, 19 снежня 2018 г., Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч ажыццявіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Чэрыкаўскага раённага вузла паштовай сувязі і Чэрыкаўскага вузла электрасувязі Крычаўскага занальнага вузла электрасувязі. Read more about Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы PDF