У кіберпрасторы-пад абаронай
З 27 мая па 5 чэрвеня ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя «дэкада кібербяспекі».
Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў накіраваны на павышэнне лічбавай пісьменнасці грамадзян, дасведчанасці насельніцтва аб праблеме кіберзлачыннасці і спосабах абароны ад ашуканскіх дзеянняў.
На лекцыях і семінарах праваахоўнікі раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, дадуць практычныя парады па абароне ад зламыснікаў, у тым ліку растлумачаць, як захаваць сродкі пры ажыццяўленні фінансавых аперацый.