Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi»
Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (3-2017):
Паважаныя чытачы, прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (3-2017):
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П. правядзе «прамую» тэлефонную лінію 1 ліпеня 2017 года з 09.00 да 12.00. Тэлефон прыёмнай 8 (017) 287-87-06.
Тры арганізацыі сувязі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ва Указе Прэзідэнта ад 23 чэрвеня № 222 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2016 год". Усяго на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 68 пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў 2016 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі рэсурсаў.
У сярэдзіне чэрвеня 2017 года Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ) была апублікавана справаздача "Глабальны індэкс кібербяспекі 2017»
27 чэрвеня 2017 года ад 12.00 да 13.00 адбудзецца прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Брэсцкім філіяле РУП "Белтэлекам" з адначасовым падключэннем "прамой" тэлефоннай лініі.
Жыхары вобласці могуць задаць першаму намесніку Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыю Генадзьевічу пытанні, якія закранаюць дзейнасць паштовай і электрасувязі, тэлебачання, радыёвяшчання, інфарматызацыі.
Папярэдні запіс па тэлефоне: 8 (0162) 227504
"Прамая" тэлефонная лінія 8 (0162) 221100
Прыём па адрасе: г. Брэст, пр-кт ім. П.М.Машэрава, 21, каб. 412
22 чэрвеня 2017 года ў зале пасяджэнняў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія спецыяльнага гашэння паштовай маркі «95 гадоў беларускай пракуратуры».
У цырымоніі прынялі ўдзел:
- Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Канюк;
- Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў.
На мерапрыемстве таксама прысутнічала кіраўніцтва Вярхоўнага Суда, Следчага камітэта, праваахоўных і дзяржаўных органаў, работнікі Генеральнай пракуратуры, пракуроры абласцей і г. Мінска.
19 чэрвеня сябры Савета па рабоце сярод жанчын Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі наведалі аздараўленчы цэнтр «Бусел» Беларускага дзіцячага хоспіса.
Прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні цэнтра. Для дзяцей была праведзена спартыўная гульня «Вясёлыя старты». У ходзе спартакіяды адпачывальнікі падзяліліся на тры каманды і з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах. Таксама быў праведзены футбольны турнір. Завяршыліся спаборніцтвы танцавальным флэшмобам. Прызы і сувеніры дасталіся кожнаму дзіцяці, а таксама самым актыўным заўзятарам-бацькам.