Пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю

29 сакавіка ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі ў рэжыме відэаканферэнцыі «Мінск-Брэст-Віцебск-Гомель-Гродна-Гомель-Ліда-Магілёў-Смаленск» адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Пасяджэнне правёў кіраўнік беларускай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю, міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч.

Увазе арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый

Арганізацыям усіх формаў уласнасці і іх філіялам, асноўным відам эканамічнай дзейнасці якіх з'яўляецца паштовая дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый, якія забяспечылі выкананне паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця, па эканоміі паліўных рэсурсаў, а таксама высокія паказчыкі працоўнай, і выканальніцкай дысцыпліны прапануецца прадставіць у Мінсувязі да 1 красавіка 2017 г. дакументы для вызначэння лепшых арганізацый і адбору прэтэндэнтаў для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках работы за 2016 год.

28 сакавіка Мінскі паштамт адзначае дзень нараджэння

28 сакавіка 1955 г. унікальны помнік архітэктуры - Мінскі паштамт расчыніў свае дзверы для першых кліентаў. І вось ужо на працягу 62 гадоў будынак сталічнага паштамта можна па праве назваць упрыгожаннем цэнтральнага праспекта горада Мінска.

Артыкул "Будзем на сувязі" у СБ БЕЛАРУСЬ СЁННЯ

Пра поспехі ў сферы тэлекамунікацый спецыялісты аддаюць перавагу судзіць перш за ўсё па рэйтынгах Міжнароднага саюза электрасувязі. Наша краіна з кожным годам крочыць усё вышэй, пераадолела чарговыя пяць прыступак, абагнала Чэхію і па індэксу развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры ўжо паднялася на 31-е месца. Тут справа не столькі ў іміджы. Менавіта інфарматызацыю сягоння лічаць адным з базісаў развіцця эканомікі. У выйгрышы і спажыўцы: аб павольным інтэрнэце, які працуе з перабоямі, усё радзей успамінаюць нават на хутарах.

Унесены змяненні і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады

22 сакавіка 2017 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 215 унесены змены і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады, накіраваныя на развіццё інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў у мэтах паскоранага развіцця інфармацыйнага грамадства.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў прыняў удзел у абмеркаванні актуальных пытанняў у сферы ІКТ

24-25 сакавіка 2017 г. у г. Ерэван (Рэспубліка Арменія) адбылася нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання краін-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і прадстаўнікоў Еўразійскай эканамічнай камісіі па пытаннях інфарматызацыі і прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Кіраўнікі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва і перспектывы бліжэйшага ўзаемадзеяння ў рамках фарміравання прыярытэтных напрамкаў, вызначанымі ў Заяве аб лічбавым парадку Еўразійскага эканамічнага саюза, прынятай 26 снежня 2016 г. у г. Санкт-Пецярбургу.

Экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе ў Беларусі 25 сакавіка

25 сакавіка 2017 г. пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо ў 10-ы раз пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый - «Гадзіна Зямлі». Лозунг акцыі ў 2017 годзе - «Змяняй сябе, а не планету», а яе тэмай будзе адказнае стаўленне чалавека да прыроды. Таму «Гадзіна Зямлі» з'яўляецца сімвалам беражлівых адносін да прыроды.

Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца неабыякавымі да будучыні планеты.