Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Віткоўскай. Марка друкавалася ў ДП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». На сваёй 75-й сесіі Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2023 год Міжнародным годам проса. Мэта заключаецца ў павышэнні дасведчанасці пра каштоўныя пажыўныя ўласцівасці проса, яго карысць для здароўя і пра магчымасць вырошчваць гэтую непатрабавальную культуру ў неспрыяльных і зменлівых кліматычных умовах, а таксама ў прыцягненні да дадзеных пытанняў увагі органаў, адказных за распрацоўку мер палітыкі. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Сакратарыятам Міжнароднага года проса. На марцы, марачным полі і канверце Першага дня – лагатып Міжнароднага года проса. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтавана картка для картмаксімума. PDF