21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. У гэта свята РУП «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі! У г. Мінску «Дзень роднай мовы» пройдзе: ▪Паштамт, пр-т Незалежнасці, д. 10, з 16.00 да 18.00 ▪АПС № 88, вул. Пуліхава, д. 19, з 15.00 да 16.00 Падрабязней: http://www.belpost.by PDF